wd wp Пошук:

Сяргей Вячаслававіч Скандракоў

Сярге́й Вячасла́вавіч Скандрако́ў (21 кастрычніка 1876, Мглін, цяпер Бранская вобласць, Расія — 2 жніўня 1953, Караганда) — беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец; псеўданімы: Сяргей Мглінскі; Янка з Вялікага Поля.

Біяграфія

Вучыўся ў Слуцкай і Мінскай гімназіях, скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1906). Удзельнічаў у працы Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У рэвалюцыю 1905—1907 гг. сябра Мінскага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, рэдактар-выдавец газеты «Голос Белоруссии» (выйшаў 1 нумар 1 студзеня 1906 г. у Мінску, забароненая ўладамі), дзе змясціў свой рэвалюцыйны твор «Казка пра голых і сабаліныя футры», вершы на беларускай мове Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». У 1907—1910 гадах у мінскіх газетах друкаваў палітычныя казкі. З 1911 года дырэктар доследнага поля ў Палтаўскай губерні, з 1921 года — беларускай агранамічнай станцыі ў Банцараўшчыне, прафесар БДУ, БСГА. Працаваў у Інбелкульце (1923—1925 гадах адказны сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства) і Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі.

6 ліпеня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі»[1]. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 года за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Яраслаўлі. Вызвалены 15 лістапада 1934 года[2]. Пасля вызвалення на навуковай і педагагічнай рабоце ў Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбэ, Алмаце, Карагандзе. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15 лістапада 1957 года.[2]

Аўтар апавядання «Аграном Сэрадэля» (1924), навукова-папулярных нарысаў па аграноміі, артыкулаў па краязнаўстве. Збярог жывапісныя творы Каруся Каганца «Тып беларуса» і «Зімовы пейзаж». Быў знаёмы з Янкам Купалам і Якубам Коласам, перапісваўся з Уладзімірам Караленкам.

Сяргей Скандракоў — прататып Кандаковіча ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»

Быў жанаты, меў дзіця[2].

Зноскі

  1. Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  2. 1 2 3 Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Аграномы Беларусі
Катэгорыя·Аграномы СССР
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Краязнаўцы СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бранскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Карагандзе
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мглінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак