wd wp Пошук:

Мінчук

«Мінчу́к» — кніжнае таварыства. Заснавана 14 снежня 1906 года ў Мінску на кааператыўнай аснове для выдання і распаўсюджвання беларускіх кніг і газет[1]. Заснавальнікі — Антон Шабуня, Уладзімір Самойла, Сяргей Скандракоў і іншыя. Разам з выдавецтвам «Нашай Нівы» кніжнае таварыства «Мінчук» выдала ў 1907 годзе кірыліцай і лацінкай апавяданне Элізы Ажэшкі «Гедалі». Рыхтавала да друку «Жалейку» Янкі Купалы. Спыніла дзейнасць з-за адсутнасці сродкаў[2]. Існавала да 30 снежня 1909 года (паводле Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі дзейнічала ў снежні 1906—1907 гадоў)[3].

Зноскі

  1. С. Александровіч. Пуцявіны роднага слова // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 217.
  2. «Мінчук» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 459.
  3. Л. І. Доўнар. Мінскія выдавецтвы // Роднае слова : часопіс. — 2006. — № 8. — С. 90.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Грамадскія арганізацыі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
З’явіліся ў 1906 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Беларускія выдавецтвы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
1906 год у Мінску