wd wp Пошук:

Мінская мужчынская гімназія

Мінская мужчынская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова Расійскай імперыі ў Мінску.

Гісторыя

У Гродзенскай і Мінскай губернях, далучаных да Расіі ў 1793—1795 гадах, ужо існавала 15 навучальных устаноў на ўзроўні сярэдняй школы, створаных польскай камісіяй па адукацыі паводле статуту 1783 года; у тым ліку ў Мінску.

Мінская гімназія была заснавана на месцы губернскай школы, якая, у сваю чаргу, была адкрыта ў 1799 годзе, спачатку як губернскае вучылішча. У 1803 годзе атрымала найменне гімназіі[1]. Размяшчалася яна ў будынку прысутных месцаў на Саборнай плошчы.

У 1812 годзе гімназічныя будынкі былі заняты  французскімі, а затым рускімі войскамі пад шпіталь.

У 1819—1822 гадах тут дзейнічала таемнае таварыства, статут якога напісалі Адам Міцкевіч і Тамаш Зан.

З 1833 года скончыўшым гімназію было дадзена права на атрыманне пачатковага чыну XIV класа пры ўмове здавальняючага ведання рускай мовы і славеснасці.

У 1838 годзе было забаронена  выкладанне ў гімназіі на польскай мове.

У 1844 годзе для гімназіі архітэктарам К. Хршчановічам был ўзведзены новы двухпавярховы каменны будынак на рагу вуліц Захар’еўскай і Губернатарскай вуліц.

У 1890 годзе ў гімназіі налічвалася 510 вучняў, у 1913 годзе — 640.

У жніўні 1915 — лютым 1918 г. у будынку гімназіі месціўся штаб Заходняга фронту рускай арміі, а сама гімназія 11 верасня 1915 года была эвакуіраваная ў Маскву, дзе 11 кастрычніка 1915 года аднавіла дзейнасць у памяшканні Педагагічнага інстытута імя П. Г. Шалапуціна. У жніўні 1918 года гімназія вярнулася ў Мінск.

У сакавіку 1919 года, згодна дэкрэту УЦВК ад 16 кастрычніка 1918 г. «Аб сярэдняй адукацыі» Мінская гімназія была ператворана у «Савецкую працоўную школу другой ступені № 2».

Будынак гімназіі, пабудованы ў 1844 годзе, быў напаўразбураны ў Айчынную вайну 1941—1945 гг. і пасля вызвалення Мінска яго вырашылі не аднаўляць, ён быў разбураны ў 2-й палове 1940-х гадоў у працэсе рэканструкцыі вул. Леніна[2], на гэтым месцы сёння бульвар насупраць дамоў з нумарамі 9 і 11 па вуліцы Леніна.

Архітэктура

Будынак мужчынскай гімназіі быў пабудаваны ў 1844 г. па праекце архітэктара Казіміра Хршчановіча ў стылі класіцызму. Мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак быў накрыты двухсхільным дахам. Карнізны пояс падзяляў сіметрычны галоўны фасад на два ярусы (ніжні апрацаваны рустам). Цэнтральная частка была вылучана рызалітам з галоўным уваходам, аформленым плоскімі лапаткамі. Рызаліт завяршаўся прамавугольным атыкам, вокны другога паверху аздабляліся паўцыркульнымі нішамі, на першым паверсе былі прамавугольныя. Планіроўка калідорная. З паўднёвага ўсходу да гімназіі быў прыбудаваны двухпавярховы корпус дабрачыннага мужчынскага пансіёна[2].

Дырэктары

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Днём адкрыцця гімназіі лічыцца 24 студзеня; стагоддзе гімназіі святкавалася 11—12 снежня 1903 году — гл. Столетие Минской гимназии Архівавана 26 сакавіка 2014.
  2. 1 2 Мінскай мужчынскай гімназіі будынак // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Пятидесятилетие Петроградского историко-филологического института, 1867—1917. — С. 124. (руск.)
  4. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 199 (руск.)
  5. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 325 (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Знішчаныя збудаванні Мінска
Гімназіі Мінска
Гімназіі Расійскай імперыі
Будынкі і збудаванні Казіміра Хршчановіча
Вуліца Леніна (Мінск)
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Віленская навучальная акруга
1803 год у Мінску
Школы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Школы Мінска
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1803 годзе
Мінская губернская гімназія