wd wp Пошук:

Віталь Уладзіміравіч Скалабан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скалабан. Віталь Уладзіміравіч Скалабан (5 жніўня 1947, в. Шылавічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 20 жніўня 2011, Мінск) — беларускі гісторык, літаратуразнавец. Кандыдат гістарычных навук (1987).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і гісторыка-краязнаўца Уладзіміра Скалабана[1]. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1970). 3 1972 года працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі. У 19952000 намеснік дырэктара, дарадца Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. З 2000 намеснік дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 2002 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя даследаванні

Даследаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX — пачатку XX стст., пытанні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі, жыццё і дзейнасць шэрагу асоб, у тым ліку: Мітрафан Доўнар-Запольскі, Мікалай Улашчык, Янка Купала, Максім Гарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Расціслаў Платонаў.

Рэдактар-складальнік гістарычна-дакументальнай хронікі «Памяць Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989 годзе. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Аўтар шматлікіх артыкулаў. Сааўтар сцэнарыяў дакументальна-мастацкіх тэлефільмаў [2],[3].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Скалабан Владимир Григорьевич — историк-краевед Скалабан Виталий Владимирович (его сын) — историк, заведующий отделом публикации документов Государственного учреждения «Национальный архив Республики Беларусь», кандидат исторических наук
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 558
  3. Историки Беларуси в начале XXI…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Асобы