wd wp Пошук:

Банцараўшчына

Банцараўшчына — гарадзішча жалезнага веку ў Беларусі, на беразе ракі Свіслач каля былой вёскі Банцараўшчына Мінскага раёна.

Пляцоўка авальная (55 х 35 м), з поўначы і паўночнага захаду ўмацавана 2 валамі вышынёй каля 2 м і равамі. Культурны пласт 0,2—1,8 м; мае 2 гарызонты: ніжні (III ст. да н.э. — IV ст. н.э.) адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, верхні — VIVII стст. — ад яго атрымала назву банцараўская культура. Выяўлены рэшткі драўляных наземных пабудоў з разваламі печаў-каменак, вырабы з жалеза (сярпы, наканечнікі коп’яў, нажы, брытвы), бронзы (пярсцёнкі, фібула, лунніца, бранзалет і інш.), гліны (посуд, тыглі, льячка, прасліцы), шкляная пацерка і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Банцараўская культура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гарадзішчы Мінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара