wd wp Пошук:

Хрыстафор Яўгенавіч Даркевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даркевіч. Хрыстафор Яўгенавіч Даркевіч (1900 — 4 лістапада 1937) — беларускі мастак. Брат Пятра Даркевіча.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Міхалава Смаленскай губерні ў заможнай сялянскай сям’і (бацька меў свой млын). Вучыўся ў Пецярбургскім вышэйшым мастацка-тэхналагічным інстытуце (19211926). У 1920-я гады выкладаў у сярэдніх школах Ленінграда, з 1931 года — у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Працаваў у галіне манументальнага і станковага жывапісу. Аўтар пейзажаў «Восень» (1932), «Саўгас „Сасноўка“» (1934), «Над ракой», партрэтаў Аляксея Стаханава, Янкі Купалы, Андрэя Александровіча, Аляксандра Пушкіна, Максіма Горкага, карціны «Малацьба ў саўгасе» (1936) і іншых, фрэсак на будынку вакзала станцыі Сіроціна Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці (1930-я гады). Рэпрэсаваны, расстраляны. Рэабілітаваны 12 сакавіка 1961 года.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Постаці беларускай культуры
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы