wd wp Пошук:

Аляксандр Рыгоравіч Сталетаў

Алякса́ндр Рыгоравіч Стале́таў (29 ліпеня (10 жніўня) 1839, Уладзімір — 15 (27) мая 1896, Масква) — рускі фізік.

Атрымаў крывую намагнічвання жалеза (1872), сістэматычна даследаваў вонкавы фотаэфект (1888—1890), адкрыў першы закон фотаэфекту. Даследаваў газавы разрад, крытычны стан і іншыя з’явы. Заснаваў фізічную лабараторыю ў Маскоўскім універсітэце (1874).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і небагатага купца, уладальніка бакалейнай крамы і скарняцкай майстэрні Рыгора Міхайлавіча Сталетава. Яго маці, Аляксандра Васілеўна была адукаванай жанчынай і сама рыхтавала сваіх дзяцей (усяго іх было шасцёра) да паступлення ў гімназію, навучаючы іх арыфметыцы і рускай мове. Аляксандр у 4 гады навучыўся чытать і пазней цікавіўся літаратурай, выпускаючы рукапісны часопіс падчас вучобы ў гімназіі[1]. Брат — Мікалай Рыгоравіч Сталетаў.

Па заканчэнні курса ва Уладзімірскай гімназіі паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесара Спаскага М. Ф.[2]. Пасля, калі ён у 1860 годзе закончыў курс, яго пакінулі пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.

З лета 1862 года да пачатку 1866 года прабыў за мяжою, займаючыся фізікай спачатку ў Хайдэльбергу, патом у Гётынгене, Берліне, Парыжы і нарэшце зноў у Гайдэльбергу, у лабараторыі Кірхгофа.

З лютага 1866 года пачаў чытаць лекцыі па матэматычнай фізіцы ў Маскоўскам універсітэце.

У маі 1869 года абараніў магістарскую дысертацыю пад назвай «Общая задача электростатики и приведение её к простейшему случаю» і ў чэрвені таго ж года быў зацверджаны дацэнтам па кафедры фізікі.

У 1871 годзе Сталетаў ізноў паехаў за мяжу, дзе прабыў каля паўгода, працуючы ў лабараторыі Кірхгофа над сваёй доктарскай дысертацыяй. Гэта дысертацыя пад назвай «Исследование о функции намагничения мягкого железа» была абаронена ў красавіку 1872 года. У чэрвені гэтага ж года Сталетаў быў зацверджаны экстраардынарным прафесарам, а ў наступным 1873 годзе ардынарным прафесарам. Сталетаў чытаў спачатку розныя курсы па матэматычнай фізіцы і фізічнай геаграфіі, а пасля перайшоў на выкладанне эксперыментальнай фізікі. Арганізатар першай у Расіі вучэбна-даследчай фізічнай лабараторыі. Непарыўна займаючыся сваім любімым прадметам, фізікай, Сталетаў умеў абудзіць цікавасць да гэтай навукі і ў сваіх шматлікіх вучнях. Большая частка ўніверсітэцкіх прафесароў фізікі былі яго вучнямі.

А. Р. Сталетаў

Усе працы Сталетава, як навуковыя, так і літаратурныя, вылучаюцца вытанчанасцю думкі і выканання. Акрамя заняткаў ва ўніверсітэце, Сталетаў нямала часу прысвяціў працы ў Таварыстве аматараў прыродазнаўства і ў музеі прыкладных навук. На працягу некалькіх гадоў быў старшынёй фізічнага аддзялення Таварыства аматараў прыродазнаўства і дырэктарам фізічнага аддзела пры Політехнічным музеі. Праводзячы ледзь не кожнае лета за мяжой, Сталетаў меў магчымасць пазнаёміцца з усімі выдатнымі заходнееўрапейскімі фізікамі, з якімі пастаянна падтрымліваў зносіны. Прымаў удзел і ў міжнародных кангрэсах. Быў членам многіх вучоных таварыстваў, як рускіх, так і замежных: быў ганаровым членам Таварыства аматараў прыродазнаўства, ганаровым членам Кіеўскага фізіка-матэматычнага таварыства, ганаровым членам Кіеўскага таварыства прыродазнаўцаў, членам Маскоўскага матэматычнага, Рускага фізіка-хімічнага таварыстваў, парыжскага «Société Française de Physique», членам-заснавальнікам і карэспандэнтам парыжскага «Société internationale des électriciens», замежным членам лонданскага «Insitution of Electrical Engineers». Таксама быў ганаровым членам Імператарскага ўніверсітэта св. Уладзіміра.

Акрамя заняткаў навукай Сталетаў цікавіўся літаратурай, мастацтвам. У 1893 годзе трое акадэмікаў — Чабышоў, Брадзіхін і Бекетаў — прапануюць Сталетава ў якасці кандыдата ў члены Расійскай акадэміі навук. Але вялікі князь Канстанцін, презідэнт Акадэміі, не дапускае кандыдатуру Сталетава да выбараў.

Някрэпкі па натуры, Сталетаў перажыў у 1893 годзе вялікія непрыемнасці і канчаткова падарваў сваё здароўе. У канцы 1894 года здароўе Сталетава быццам акрэпла, і ён аддаўся наладжванню фізічнай секцыі на IX з’ездзе прыродазнаўцаў і ўрачоў, выдатна зладзіўшы паказальныя пасяджэнні гэтай секцыі. На працягу года Сталетаў адчуваў сябе яшчэ даволі нядрэнна, але з зімы 1895 года хвароба стала развівацца і праз нейкі час ён сканаў ад запалення лёгкіх.

Памёр А. Г. Сталетаў у Маскве 15(27).5. 1896 года, пахаваны ва Уладзіміры, на Князь-Уладзімірскіх (старых) могілках.

Навуковая праца

Крывая Сталетава

Асноўныя працы ў галіне электрамагнетызму, оптыкі, малекулярнай фізікі, філасофіі.

Публікацыі

Пералік прац А. Г. Сталетава прыведзен у «Журнале Русского физико-химического общества», т. 29, ст. 72. Акрамя дзвюх дысертацый, найбольш важныя артыкулы:

Памяць

Паштовая марка СССР, 1951 год

Гл. таксама

Зноскі

  1. Н.С.Рукк. Великие физики. Александр Столетов (нявызн.) (недаступная спасылка). alhimik.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 17 December 2011.
  2. Кононков А. Ф. Михаил Фёдорович Спасский — видный русский физик і метеоролог XIX века. (К 150-летию со дня рождения и 100-летию со дня смерти) // Успехи физических наук. —1959 г. — т. LXVIII. — вып.4. — С. 731—734. (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2013. Праверана 7 ліпеня 2013.
  3. Прэмія імя А. Г. Сталетава

Літаратура

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Выпускнікі Уладзімірскай гімназіі
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уладзіміры
Катэгорыя·Папулярызатары навукі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фізікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1839 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам