wd wp Пошук:

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва — прэмія ў Беларусі. Заснавана ў 1998 годзе. Штогод прысуджаецца 10 спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва за выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога мастацтва, архітэктуры, дызайну, кінавідэамастацтва, літаратуры, журналістыкі, тэлебачання і радыёвяшчання, крытыкі і мастацтвазнаўства, а таксама народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне.

На саісканне спецыяльнай прэміі могуць вылучацца дзеячы культуры, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, сродкаў масавай інфармацыі, аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў, дасягненні якіх за перыяд з 1 кастрычніка года, што папярэднічае году, за які прысуджаецца спецыяльная прэмія, да 1 кастрычніка года, за які прысуджаецца спецыяльная прэмія, адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляюцца да саіскальнікаў прэміі.

Прэміі прысуджаюцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўручаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай ім службовай асобай. Лаўрэату спецыяльнай прэміі ўручаецца Дыплом лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Спіс лаўрэатаў

2020[1]

2022[2]

Зноскі

  1. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  2. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 6 студзеня 2022 г. № 6 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Прэміі Беларусі
Катэгорыя·1998 год у культуры і мастацтве
Катэгорыя·З’явіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·1998 год у Беларусі