wd wp Пошук:

Марат Сяргеевіч Маркаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркаў.

Мара́т Сярге́евіч Ма́ркаў (нар. 1969, Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — медыя-менеджар, тэлевядучы, другі старшыня «Агульнанацыянальнага тэлебачання» (з 24 сакавіка 2017 года). Прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Біяграфія

Мае грузінскае паходжанне і родзічаў у Грузіі. Маці — Лілія Канстанцінаўна Маркава — адпрацавала 25 гадоў загадчыцай натарыяльнай канторы ў Лунінцы (Брэсцкая вобласць)[1]. Навучаўся ў школе № 2 Лунінца (Брэсцкая вобласць), якую скончыў у 1986 годзе[2], быў акцябронкам, піянерам і камсамольцам. Двойчы бываў у дзіцячых лагерах «Зубраня» (Зубранёўка, Мядзельскі раён) і «Артэк» (пасёлак Гурзуф, Ялта, Украінская ССР). Спяваў і граў на бас-гітары ў школьным рок-гурце. Пасля 5 гадоў навучання гранню на скрыпцы перайшоў у футбольную секцыю. Займаўся таксама барацьбой дзюдо. Скончыў школу з залатым медалём. У 1986 годзе паступіў у Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, дзе атрымаў тэхнічную адукацыю. У 19 гадоў пачаў займацца ў трэнажорнай зале з трэнерам, з якім працягнуў заняткі цягам больш як 30 гадоў. Праслужыў у беларускім войску 13 гадоў, дзе даслужыўся да намесніка камандзіра ўзводу. Па сканчэнні юрыдычнага факультэта БДУ некалькі гадоў працаваў аўдытарам. Пазней уладкаваўся на Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Адтуль атрымаў запрашэнне на пасаду галоўнага радцы ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, дзе дайшоў да пасады 1-га намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У верасні 2011 года паступіў у Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі на эканамічную спецыяльнасць. У снежні 2011 года быў прызначаны намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў інфармацыйнай галіне. У аспірантуры пісаў працу па выбарчых тэхналогіях і вывучаў тэорыю кіравання. У 2015 годзе набыў амерыканскі матацыкл «Харлі-Дэвідсан» мадэлі «Электрычка», які стаў яго другім хобі пасля трэнажоркі[1].

Быў аўтарам і вядучым перадачы «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь 1». 24 сакавіка 2017 года прызначаны старшынёй праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», якому належыць «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» («АНТ»)[3]. Цягам 2017 года правёў першы з 2006 года адбор вядучых на тэлеканале «АНТ»[4]. У студзені 2018 года ютуб-канал «АНТ» 1-м сярод СМІ Беларусі набраў 100 млн праглядаў[5]. 10 красавіка 2018 года паведаміў, што 54 % эфіру «АНТ» складаў расійскі змест, а рэшту — змест беларускай вытворчасці[6]. Увосень 2018 года ў Сіяні (правінцыя Шэньсі) падпісаў шматбаковае пагадненне з «Цэнтральным тэлебачаннем Кітая» аб стварэнні супольнага навіновага партала. У лістападзе 2018 года перавёў «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» на высокае разрозненне[1]. У лістападзе 2018 года стаў весці аўтарскую перадачу інтэрв’ю «Нічога асабістага» на канале «АНТ»[7]. 13 лістапада 2018 года ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы ўдзельнічаў у заснаванні Клуба кіраўнікоў СМІ Беларусі і Расіі[8]. У 2018 годзе доля забаўляльнага зместу з «Першага канала» Расіі на «АНТ» склала 44 %[5].

На ліпень 2020 года ютуб-канал «АНТ» меў звыш 360 000 падпісчыкаў і звыш 50 млн праглядаў ад пачатку года[9].

Прапаганда і ўдзел у рэпрэсіях

Выступаў у СМІ з апраўданнем створанай рэжымам Лукашэнкі сістэмы СМІ і дзяржаўнай цэнзуры[10].

У 2020 годзе, пасля гвалтоўнага падаўлення сілавымі структурамі хвалі масавых пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў, з ачоленага Маркавым АНТ у знак пратэсту супраць цэнзуры і прапаганды звольнілася больш супрацоўнікаў, чым з іншых дзяржаўных тэлеканалаў: каля чвэрці ўсіх працаўнікоў[11]. Паводле сведкаў, Маркаў пагражаў звальняючымся крымінальнымі справамі і гвалтоўнымі знікненнямі[ru][11].

Акрамя гэтага, Маркаў уваходзіў у склад так званай «камісіі па інфармацыйнай бяспецы» пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь, якая ў канцы лета пазбавіла акрэдытацыі шматлікіх журналістаў замежных СМІ[12].

У канцы 2020 года Маркаў атрымаў ад А. Лукашэнкі прэмію «За духоўнае адраджэнне»[13].

3 чэрвеня 2021 года на АНТ было апублікавана інтэрв’ю Марата Маркава з палітвязнем Раманам Пратасевічам пасля таго, як той быў зняты з прымусова пасаджанага ў Мінску самалёта Ryanair і, па распаўсюджаных падазрэннях, быў катаваны сілавікамі Лукашэнкі[14][15][16][17].

Узнагароды і прэміі

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 года Маркаў быў унесены ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі як кіраўнік «Агульнанацыянальнага тэлебачання», «адказны за праграмныя і рэдактарскія рашэнні, у тым ліку за рашэнне пра запіс і трансляцыю „інтэрв’ю“» з Раманам Пратасевічам з прыкметамі жорсткага абыходжання з ім і якое, «паводле шырока распаўсюджаных меркаванняў, здымалася пад прымусам»[20].

2 снежня 2021 года Маркаў быў даданы ў чорны спіс Еўрасаюза[21]. 20 снежня Маркава ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[22]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[23][24].

Зноскі

  1. 1 2 3 Валянціна і Іван Ждановічы. «Тут маё жыццё» // Беларусь : часопіс. — Кастрычнік 2018. — № 10 (1021). — С. 18—23. — ISSN 0320-7544.
  2. Уроженец Брестчины Марат Марков возглавил ОНТ [Ураджэнец Брэстчыны Марат Маркаў узначаліў АНТ] — Вячэрні Брэст, 28 сакавіка 2017 (руск.)
  3. Марат Маркаў прызначаны cтаршынёй праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (нявызн.), Белтэлерадыёкампанія (24 сакавіка 2017). Праверана 7 чэрвеня 2021.
  4. Вікторыя Целяшук. Вечны рухавік інфармацыі // Мясцовае самакіраванне. — 30 сакавіка 2018. — № 13 (446). — С. 5.
  5. 1 2 Вікторыя Целяшук. Нічога асабістага // Звязда : газета. — 22 снежня 2018. — № 249 (29363). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  6. Вольга Мядзведзева, Уладзіслаў Лукашэвіч. Сустрэча з прэзідэнтам адбылася на тэлестудыі (нявызн.), Газета «Звязда» (11 красавіка 2018). Праверана 7 чэрвеня 2021.
  7. Вікторыя Целяшук. Нічога лішняга // Мясцовае самакіраванне. — 9 лістапада 2018. — № 45 (478). — С. 5.
  8. Заснаваны Клуб рэдактараў Беларусі і Расіі (нявызн.), Беларускае тэлеграфнае агенцтва (13 лістапада 2018). Праверана 7 чэрвеня 2021.
  9. Канал, які аб’ядноўвае // Беларусь. — Ліпень 2020. — № 7 (1042). — С. 19.
  10. Марат Марков: Любви к родине не бывает много Архівавана 4 чэрвеня 2021. [Марат Маркаў: Любові да радзімы шмат не бывае] — Минск-новости, 18 красавіка 2019 (руск.)
  11. 1 2 З АНТ звольніліся каля чвэрці ўсіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер(бел. (тар.)) . Радыё Свабода (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2021.
  12. «Ничего личного» Марата Маркова. Что известно об авторе интервью с Протасевичем и почему его называют «белорусским Соловьёвым» [“Нічога асабістага” Марата Маркава. Што вядома пра аўтара інтэрв’ю з Пратасевічам і чаму яго называюць «беларускім Салаўёвым»] — Настоящее время, 4 чэрвеня 2021 (руск.)
  13. Руководитель ОНТ Марков получил спецпремию Лукашенко [Кіраўнік АНТ Маркаў атрымаў спецпрэмію Лукашэнкі] — reform.by (руск.)
  14. Наста Захарэвіч. Чаму не варта аналізаваць «прызнанні» Пратасевіча — Радыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 (бел. (тар.))
  15. «Прызнанне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрв’ю» Рамана Пратасевіча — Радыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 (бел. (тар.))
  16. Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021
  17. «Интервью с пленными не бывает» [“Інтэрв’ю з палоннымі не бывае”] — Беларускі партызан, 4 чэрвеня 2021 (руск.)
  18. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  19. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  20. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  21. ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам (нявызн.). Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  22. Searching for subjects of sanctions
  23. Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія (нявызн.). Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  24. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Агульнанацыянальнае тэлебачанне
Катэгорыя·Прапагандысты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва