wd wp Пошук:

Людміла Леанідаўна Гладкая

Людміла Леанідаўна Гладкая (нар. 30 чэрвеня 1983) — супрацоўніца газеты «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыстка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Біяграфія

Супрацоўнічала з Першым каналам дзяржаўнага Беларускага радыё, працавала аглядальніцай у часопісе «Милиция Беларуси» і ў газеце «На страже» МУС Беларусі[1], пісала для выдання «Союзное вече», дадатку да расійскага дзяржаўнага выдання «Российская газета»[2]. Потым працавала ў аддзеле журналісцкіх расследванняў «СБ. Беларусь сегодня» ў якасці спецыяльнага карэспандэнта.

Прапагандысцкая дзейнасць

Набыла вядомасць як адыёзная прапагандыстка аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года[3].

Асвятляла ў «СБ. Беларусь сегодня» масавыя пратэсты, якія адбываліся пасля выбараў і якія суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Прыпісвала пратэстам гвалтоўны характар[4][5]. Займалася дыскрэдытацыяй і абразай пратэстоўцаў, у сваіх публікацыях прымяняючы да іх выразы як «откровенная мразь» («адкравенная мярзота»)[6]. Займалася дыскрэдытацыяй беларускіх нацыяльных сімвалаў[7].

Асвятляла працэсы супраць Сяргея Ціханоўскага[8] і Віктара Бабарыкі, у тым ліку намагаючыся дыскрэдытаваць В. Бабарыку і яго абарону і парушаючы рэгламент судовага пасяджэння[9].

2 снежня 2021 года Гладкая трапіла ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[10].

Узнагароды

У снежні 2020 года атрымала прыз у расійска-беларускім конкурсе «Залаты зубр» «За мужнасць у журналістыцы»[11].

У складзе аўтарскага калектыву ўзнагароджана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2022) «за значны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі, стварэнне цыкла публікацый па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны»[12].

Зноскі

  1. Людмила ГЛАДКАЯ — Старонка на сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня»
  2. Аўтарскія матэрыялы на сайце «Российской газеты»
  3. “Мрази” ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. Мукавозчык Архівавана 27 сакавіка 2022. — Arche, 19.11.2020
  4. Газета Адміністрацыі прэзідэнта піша пра «стральбу з магутных рагатак»Наша Ніва, 13.12.2020
  5. Не высказаться я не могла. Мне посыпались разные угрозы. Людмила Гладкая об акциях протеста в Беларуси Архівавана 5 кастрычніка 2021. [Не выказацца я не магла. Мне пасыпаліся розныя пагрозы. Людміла Гладкая пра акцыі пратэсту ў Беларусі] — СТБ, 22.11.2020
  6. Одни собирались бросать дымовые шашки, другие «гуляли» с касками и камнями. В Минске — очередной марш [Адныя збіраліся кідаць дымавыя шашкі, іншыя «гулялі» з каскамі і камянямі] — СБ. Беларусь сегодня, 8.11.2020
  7. Белорусы обратились в Генеральную прокуратуру с заявлением о необходимости запрета бчб-символики и причислении ее к экстремистской [Беларусы звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з заявай аб неабходнасці забароны «бчб-сімволікі» і прылічэнні яе да экстрэмісцкай] — СБ. Беларусь сегодня, 29.01.2021
  8. Как разжигалась вражда: в СК рассказали подробности по делу С. Тихановского [Як распальвалася варажнеча: у Следчым камітэце распавялі падрабязнасці па справе С. Ціхакоўскага] — СБ. Беларусь сегодня, 12.03.2021
  9. «Отказать и оставить без рассмотрения»: Самое важное о первом дне суда над Бабарико [Самае важнае пра першы дзень суда над Бабарыкам] — The Village, 17.02.2020
  10. ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі (нявызн.). Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2021.
  11. Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая выйгралі конкурс «Залаты зубр» — Наша Ніва, 21.12.2020
  12. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 6 студзеня 2022 г. № 6 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Прапагандысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Катэгорыя·Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»