wd wp Пошук:

Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Магілё́ўская абласна́я бібліятэ́ка імя У. І. Леніна — дзяржаўная бібліятэка ў Магілёве, размешчаная па адрасе вуліца Крыленкі, д. 8, на рагу з вуліцай Дзяржынскага. Заснаваная ў студзені 1935 года ў якасці аддзялення Дзяржаўнай бібліятэкі БССР.

На 2020 год працавала з панядзелка па чацвер а 9:00—20:00 і ў суботу і нядзелю а 9:00—18:00. Улетку — з суботы па чацвер а 9:00—18:00[2]. Чытачам выдавалі да 10 кніг на тэрмін да 30 дзён[3].

Структура

На 2020 год Магілёўская абласная бібліятэка ўключала:

Гісторыя

У студзені 1935 года ў Магілёве адчынілі аддзяленне Дзяржаўнай бібліятэкі Беларускай ССР. У студзені 1938 года яго пераўтварылі ў Магілёўскую абласную бібліятэку ў сувязі з утварэннем Магілёўскай вобласці. Бібліятэку размясцілі на Першамайскай вуліцы ў 2-павярховым доме № 82. На 1941 год МАБ налічвала 13 супрацоўнікаў, з іх 9 бібліятэкараў. 3 сакавіка 1953 года МАБ падпарадкавалі Міністэрсту культуры БССР[5].

У 1967 годзе стварылі аддзел мастацтваў, дзе размясцілі адпаведныя падручнікі, нотныя выданні, альбомы, грам-пласцінкі, аўдыёкасеты і кампакт-дыскі[6]. У 1989 годзе ў склад МАБ уключылі Магілёўскую абласную дзіцячую бібліятэку, якую пераўтварылі ў аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых (1—6) класаў[7]. У 1994 годзе стварылі аддзел аўтаматызацыі. У красавіку 2000 года заснавалі аддзел інфармацыйных рэсурсаў, які стаў забяспечваць чытачоў даведкавымі базамі даных у Сеціве[8]. У красавіку 2005 года ў складзе МАБ утварылі аддзел апрацоўкі літаратуры і фарміравання каталогаў[9]. 14 верасня 2011 года адчынілі музейны пакой, у якім адлюстравалі гісторыю бібліятэкі[10].

На пачатак 2017 года ў МАБ налічвалася 72 039 выданняў па-беларуску, што складала 9,8 % бібліятэчнага фонду. На брашуры і кнігі прыпадала 67 % асобнікаў, на часопісы — 26 %, на гуказапісы і ноты — па 2,2 %, на кінафільмы — 1,1 %, на газеты — 0,8 %, на выяўленчыя дакументы — 0,4 %, на электронныя выданні — 0,3 %. На галіновую літаратуру прыпадала 73 % выданняў, на мастацкую — 27 %[1].

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. аўтарскі калектыў у складзе Юліі Аляксандраўны Касцюк, галоўнага бібліятэкара, і Івана Уладзіміравіча Малініна, вядучага бібліятэкара аддзела маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы бібліятэкі ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за значныя дасягненні ў справе выхавання любові да роднага краю, стварэнне інфармацыйных рэсурсаў, прысвечаных тэме малой радзімы»[11].

Кіраўніцтва

Зноскі

  1. 1 2 Ілона Сарокіна. Справаздача за 2016 год (нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (3 кастрычніка 2017). Праверана 11 верасня 2020.
  2. Графік працы (нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (3 кастрычніка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  3. Правілы карыстання (нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (3 кастрычніка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  4. Структура (нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (3 кастрычніка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  5. 1 2 Гісторыя(руск.) . Магілёўская абласная бібліятэка (3 кастрычніка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  6. Аддзел мастацтваў (нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (3 кастрычніка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  7. Аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў (нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (3 кастрычніка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  8. Аддзел інфармацыйных рэсурсаў (нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (3 кастрычніка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  9. Аддзел апрацоўкі літаратуры і фарміравання каталогаў (нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (3 кастрычніка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  10. Музейны пакой (нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (3 кастрычніка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  11. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Культура Магілёва
Катэгорыя·Бібліятэкі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Вуліца Крыленкі (Магілёў)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Магілёва
Катэгорыя·1935 год у Магілёве