wd wp Пошук:

Алег Іванавіч Карповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карповіч. Алег Іванавіч Карповіч (1960, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-графік, член Беларускага саюза мастакоў, аглядальнік і мастак газеты «СБ. Беларусь сегодня». Жыве і працуе ў Мінску.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, аддзяленне станковай графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках з 1980-х гадоў. Першая карыкатура ў газеце «Знамя юности» была апублікавана ў 1984 годзе. З таго часу супрацоўнічае з больщай колькасцю перыядычных выданняў і кніжнымі выдавецтвамі Беларусі. Працаваў у часопісах «На экранах Беларуси», «Пралеска», у газеце «Свободные новости».

Займае пасаду аглядальніка ў рэдакцыі газеты «СБ. Беларусь сегодня». Займаецца скульптурай і плакатам, партрэтам, сяброўскім шаржам і карыкатурай. Карыкатуры і партрэты аўтарства Алега Карповіча сумяшчаюць у сабе гратэск, іронію, дакладнасць перадачы вобразаў і тонкі псіхалагізм, умела выражаны яркімі мастацкімі прыёмамі станковай графікі.

Узнагароджаны знакам «Выдатнік друку», прэміяй Міжнароднага конкурсу экслібрыса ў г. Сінт-Нікласе (Бельгія).

Атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2021 год у складзе аўтарскага калектыва Выдавецкі дом «Беларусь сёння». Атрыманую ўзнагароду Алег Карповіч ацаніў значна круцейшай за Нобелеўскую:

Асабліва сёння, калі мы зразумелі, што такое цяперашняя Нобелеўка. Наша прэмія Прэзідэнта нашмат чысцей, нават параўнаць немагчыма з нобелеўскімі мільёнамі. Для мяне гэта самая высокая ўзнагарода, да таго ж беларускія карыкатурысты ніколі раней яе не ганараваліся. Супрацоўніцтва з Людмілай Гладкай і Юрыем Цераховічам у нас склалася яшчэ ў першыя дні жніўня 2020 года. Мы адразу зразумелі, што адбываецца і пачалі працаваць. Падзеі тых дзён паказалі, што палітычная карыкатура сёння вельмі патрэбная, і, думаю, яна не сыдзе з газетных старонак: без яе вастрыні зараз проста не абысціся.[1] (руск.) 

Зноскі

  1. Специальной премии Президента удостоены журналисты издательского дома «Беларусь сегодня»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Выдатнікі друку Беларусі