Скі́рмунты — шляхецкі род уласнага герба (у блакітным полі 2 чырвоныя сэрцы, паміж імі 2 сярэбраныя стралы ўгару). З XVIII ст. ужывалі герб «Дуб» з княжыцкай мітрай, выводзілі сябе ад легендарнага летапіснага літоўскага князя Скірманта.
Верагодна Скірмунты паходзілі з Упіцкага павета. Тамашняя лінія роду карысталася крыху іншым прозвішчам — Скірмант. Яны жылі таксама ў Ашмянскім павеце і на Магілёўшчыне. Пачынальнік пінскай лініі Богуш Скірмунт быў у 1543 г. падстарастам Давыд-Гарадоцкім, у 1552 ад каралевы Боны атрымаў маёнтак Плотніца ў Пінскім павеце. Яго нашчадкі шляхам куплі і шлюбаў набылі значныя зямельныя ўладанні.
![]() |
Скірмунты на Вікісховішчы |
---|