wd wp Пошук:

Канстанцыя Скірмунт

Канстанцыя Скірмунт (1852, в. Калоднае Пінскага павета, цяпер Столінскі раён — 23 студзеня 1934) — беларуская публіцыстка, гісторык.

Біяграфічныя звесткі

З роду Скірмунтаў, дачка Казіміра і Гелены.

Атрымала хатнюю адукацыю, якую не змагла прадоўжыць з-за рэпрэсій супраць маці. Была ў высылцы ў Тамбове, потым жыла ў Крыме. Пасля смерці маці ў 1874 вярнулася на радзіму.

У кнізе «Гісторыя Літвы, выкладзеная ў нарысе» (1886) крытычна ацэньвала палітыку Ягайлы і станоўча — дзейнасць Вітаўта, сцвярджала, што развіццю ВКЛ перашкаджала задужае падпарадкаванне Польшчы. Карысталіся папулярнасцю і перакладзены на літоўскую мову яе кнігі «3 найстаражытных часоў літоўскага племені» (1892), «Паданні: Даміндоўгавы часы. Гісторыя старажытнай Прусіі» (1903), «Міндоўг — кароль Літвы» (1909). Належала да краёўцаў, падтрымлівала літоўскі нацыянальны рух, выступала супраць далучэння Вільні да Польшчы ў 1920. Як публіцыст выступала ў часопісе «Край», газеце «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»), «Виленский вестник»; выдала 2 зборнікі артыкулаў з перыядычных выданняў, брашуру «Ягелонская ідэя і крэсавая палітыка» (1925).

Магіла Канстанцыі Скірмунт

Пахаваная на старых могілках у Пінску.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Пінску
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Публіцысты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Краёўцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Скірмунты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Пісьменніцы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе