.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Аляксандр Скірмунт. Аляксандр Скірмунт (1793—1845[2]) — дзяржаўны дзеяч.
Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў 1794 годзе ў сям’і Тамаша Скірмунта, харунжага пінскага. Меў брата Адама, маршалка павятовай шляхты[3].
Пінскі павятовы маршалак[4], харунжы пінскі (1815)[3].
У 1820 г. з братам Адамам падзяліў бацькаўскі маёнтак у Плотніцы, уладальнік маёнткаў Чарвенічы (489 душ у 1815), Рум ды інш. (1 255 душ у 1834)[3]. Заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Радчыцку.
Памёр у 1845 годзе. Пахаваны ў Радчыцку каля царквы, магіла захавалася.
У шлюбе з Гартэнзій Міхайлаўнай з Ордаў (1808—1894), сястрой мастака Напалеона Орды. З ёй меў дачку Гелену (1827—1874), мастачку[3]. Гартэнзія пахавана побач з дачкой на Старых могілках у Пінску.