wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук

Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук, Алесь Смалянчук (23 мая 1959, Казлоўшчына) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.

Біяграфія

Аляксандр Смалянчук падчас сустрэчы ў Collegium Civitas у Варшаве, 5 верасня 2013 года

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1981), аспірантуру (завочна) Інстытута гісторыі НАН Беларусі, стажыраваўся ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах (Польшча).

Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гродзенскага абласнога гістарычна-археалагічнага музея, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

У 2002 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Польскі грамадска-палітычны рух на беларускіх і літоўскіх землях у 1864—1917 гг.». Манаграфія «Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй…» перамагла ў конкурсе Беларускага гістарычнага таварыства на лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі за 2001—2002 гг.

З 2006 г. — прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс). З 2007 г. — дырэктар Інстытута гістарычных даследаванняў (ЕГУ).

Асноўныя тэмы даследаванняў: гісторыя польскага руху ў Беларусі і Літве ў XIX — пачатку XX ст., гісторыя беларускага нацыянальнага руху, палітычная гісторыя Беларусі XIX—XX ст. і яе адлюстраванне ў памяці жыхароў Беларусі (вусная гісторыя), краязнаўства.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].

Бібліяграфія

Гл. таксама: Бібліяграфія.

Зноскі

  1. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дактары гістарычных навук
Нарадзіліся ў Казлоўшчыне
Вучоныя паводле алфавіта
Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Нарадзіліся ў 1959 годзе
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся 23 мая
Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Асобы
Гісторыкі Беларусі
Лаўрэаты прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі