wd wp Пошук:

Секешфехервар

Кафедральны сабор

Се́кешфе́хервар слухаць (i) (IPA:[‘sikeʃfɛ’hɛrvar], венг.: Székesfehérvár, ням.: Stuhlweißenburg, лац.: Alba Regia, харв.: Stolni Biograd) — горад у Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Феер. Насельніцтва 101 465 чалавек (2005). У Сярэднявеччы Секешфехервар быў найважнейшым горадам Венгрыі, месцам размяшчэння каралеўскай рэзідэнцыі. У горадзе былі каранаваны 37 каралёў і 39 каралеў-жонак і пахаваны 15 кіраўнікоў.

Геаграфія і транспарт

Секешфехервар — від зверху

Горад размешчаны прыкладна ў 65 кіламетрах да паўднёвага захаду ад Будапешта на раўніне на захад ад Дуная, прыкладна на паўдарогі паміж сталіцай і возерам Балатон. Секешфехервар — буйны чыгуначны вузел, злучаны аўтамабільнымі дарогай і чыгункай з Будапештам і найбуйнейшымі гарадамі краіны.

Этымалогія

Назву горада можна перакласці як «Стольны белы град» — гэта венгерскае імя ўзыходзіць да лацінскага «Альба Рэгія», імя, пад якім горад быў вядомы ў Сярэднявечча. Венгерскае szék азначае «прастол» і адлюстроўвае ролю горада ў ранневенгерскай гісторыі, калі ён быў рэзідэнцыяй каралёў, венг.: fehér — «белы», венг.: vár — «крэпасць», «горад». У часы турэцкага панавання горад быў вядомы як Бялград ці Істолні Бялград.

Славутасці

Сад руін
Замак Боры

Музеі

Аптэка «Чорны арол»
Помнік «Дзяржава» і Біскупскі палац

Характэрныя манументы

Гарады-пабрацімы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Секешфехервар
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак