wd wp Пошук:

Святлана Аляксандраўна Баранкоўская

Святла́на Алякса́ндраўна Баранко́ўская (* 1965, Людзінава, Калужскай вобласці, РСФСР, СССР) — беларускі мастак. Жыве і працуе ў Віцебску.

Біяграфія

Скончыла Віцебскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «мадэльер-канструктар верхняй жаночай вопраткі» (1982—1986), мастацка-тэхналагічны факультэт Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (1992—1997).

У 1986—1987 працавала закройніцай у Віцебску, пасля да 1990 — мастачкай-мадэльеркай у Куйбышаве.

Пасля сканчэння інстытуту — выкладчыца малюнку, жывапісу, гісторыі мастацтва, гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі (1997—2002). У 2001—2004 — выкладчыца кампазіцыі, малюнку і жывапісу ў школе № 25 горада Віцебску. У 2004 выкладала ў дзіцячай мастацкай школе № 1.

Член Саюза дызайнераў (2000) і Саюза мастакоў[1] (2003) Беларусі. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БСМ[2] (снежань 2013).

Мае дзвюх дачок: Юлію і Станіславу Гусаковых. Станіслава навучаецца па праграме імя Кастуся Каліноўскага ў Любліне[3].

Творчасць

Першая персанальная выстаўка мастачкі прайшла ў аршанскім этнаграфічным музеі «Млын»[4].

Святлана Баранкоўская працуе пераважна ў мастацкім тэкстылі і ручным ткацтве, стварае сцэнічныя касцюмы, піша кампазіцыі ў тэхніцы алейнага жывапісу[5]. Аднак найбольш паспяхова яе талент праявіўся ў стварэнні габеленаў, на якіх Святлана адлюстроўвае гісторыю Беларусі, звяртаецца да вытокаў нацыянальнага мастацтва, народнай творчасці. Сярод асоб, адлюстраваных на яе творах, Васіль Быкаў, Янка Купала[6], Максім Багдановіч, Тамаш Зан[4], Рыгор Барадулін[3], Уладзімір Караткевіч і інш. Сярод твораў гістарычнай тэматыкі — габелены «Зямля», «Жытняя баба», «Дрэва жыцця», «Мроі», «Сонца ў шкле», «Калі ласка», «Полацкі сшытак», «Царква Святога духа»[7]. У шэрагу твораў Святлана Баранкоўская звяртаецца да архаічных і паганскіх матываў, стылістыкі прымітыву, увасабляе ў сімвалічных вобразах веліч і спакой хрысціянскіх святыняў («Берагіня», «Іўліянія і Альгерд», «Данатаркі», «Малітва»).

Святлана Баранкоўская — сталая ўдзельніца гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Эстоніі, Англіі, Іспаніі, Ізраілі, Нарвегіі, Германіі, Турцыі, Францыі, а таксама ў калекцыях Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Віцебскага літаратурнага музея, галерэі Цэнтру імя Язэпа Драздовіча ў Германавічах, Віцебскай абласной бібліятэцы, Мінскай галерэі «Vilnius», мастацкай галерэі Рэбург-Локума, музеі-сядзібе Рэпіна «Здраўнёва».

У 2011 годзе Святлана Баранкоўская стала пераможцай Першага расійскана трыенале сучаснага габелена ў музеі-запаведніку «Царыцына» з габеленам «Апостал», прысвечаным Васілю Быкаву[6][8].

Стварае сцэнічныя касцюмы, распрацоўвае інтэр’еры памяшканняў.

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Беларускі саюз мастакоў. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 8 чэрвеня 2014.
  2. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Беларускі саюз мастакоў. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 8 чэрвеня 2014.
  3. 1 2 Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Камітэт «Салідарнасць». Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 8 чэрвеня 2014.
  4. 1 2 Марына Сямашка. «У гэтай выставе — сэрца»(нявызн.). Аршанская газета. Праверана 14 жніўня 2012.
  5. Справка(нявызн.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 14 жніўня 2012.
  6. 1 2 Яна Ільіна. Габелен з Быкавым у выкананні віцебскай мастачкі Святланы Баранкоўскай узнагароджаны на трыенале ў Маскве(нявызн.). Народныя навіны Віцебска(англ.) бел.. Праверана 14 жніўня 2012.
  7. Міхаіл Карневіч. На выстаўцы габелен, вытканы з «Народнай волі» // Биржа информации. — 15 студзеня 2004. — № 310.
  8. Победители Первой российской триеннале современного гобелена(руск.) . Музей-заповедник «Царицыно». Праверана 14 жніўня 2012.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калужскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта