wd wp Пошук:

Віцебскі літаратурны музей

Віцебскі літаратурны музей — філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Створаны ў горадзе Віцебску 26 кастрычніка 1988 года паводле пастановы Віцебскага гарвыканкама. Загадчыца філіяла С. М. Казлова. Зараз знаходзіцца на рэканструкцыі.

Музей мае экспазіцыйную і выставачную залы і галерэю. Плошча агульнай экспазіцыі 250 м².

Музейная экспазіцыя

Значная частка экспазіцыі прысвечана старажытнаму Полацку і знакамітым беларускім асветнікам: Ефрасінні Полацкай, Францыску Скарыну, Сімяону Полацкаму. На фоне арыгіналаў старадрукаў прадстаўлены муляжы страчаных рэліквій нацыянальнай культуры: Друцкае евангелле, «Евангелле» В. Цяпінскага і інш. Экспазіцыя знаёміць з творчасцю беларуска-польскіх пісьменнікаў 1819 ст.: Ф. Князьніна, Я. Баршчэўскага, А. Рыпінскага, А. Вярыгі-Дарэўскага і інш.; рускіх пісьменнікаў, шляхі якіх пралягалі праз Віцебшчыну: А. Пушкіна, М. Гогаля, І. Лажэчнікава, І. Буніна, Г. Успенскага. Рэдкія дакументы і фотаздымкі расказваюць пра Віцебскую філію літаратурнага аб’яднання «Маладняк», пра пісьменнікаў 1920—30-х гг.: В. Ластоўскага, М. Зарэцкага, У. Дубоўку, І. Батрака (Казлоўскага), пра пісьменнікаў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: А. Гейнэ, А. Дубровіча, Р. Жалязняка, А. Жаўрука і інш.

Музей таксама праводзіць часовыя выстаўкі, прысвечаныя ў асноўным сучасным пісьменнікам, значнае месца адводзіцца творчасці У. Караткевіча і В. Быкава.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1988 год у Віцебску
Катэгорыя·Літаратурныя музеі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Віцебска