wd wp Пошук:

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова г. Віцебска. У склад вучэбна-навукова-вытворчага комплексу ўніверсітэта ўваходзяць 7 факультэтаў, 27 кафедраў, 4 навучальныя карпусы, 2 інтэрнаты, эксперыментальна-доследнае прадпрыемства, аспірантура, бібліятэка, спартыўна-аздараўленчы комплекс і інш. Навучаюцца каля 8000 студэнтаў на дзённым і завочным аддзяленні.

Навукова-педагагічныя кадры — 295 чалавек, сярод іх — 11 дактароў навук, 15 прафесараў, 116 кандыдатаў навук, 116 дацэнтаў. Ва ўніверсітэце працуюць 3 акадэмікі і 5 членаў-карэспандэнтаў розных акадэмій, 2 заслужаныя дзеячы адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 заслужаны рацыяналізатар БССР.

Гісторыя

Да 1960-х гадоў у БССР шырока развівалася лёгкая прамысловасць. Пасля Вялікай Айчыннай вайны былі адноўленыя і пабудаваны новыя прадпрыемствы швейнай, трыкатажнай, абутковай і іншых галін прамысловасці. Савет Міністраў БССР ад 14 жніўня 1959 года зацвердзіў праектнае заданне на будаўніцтва ў г.Віцебску тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці.

Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (ВТІЛП) быў адкрыты 25 чэрвеня 1965 Пастановай Савета Міністраў Беларускай СССР за № 305 ад 24 чэрвеня 1965 года. Першым рэктарам інстытута быў прызначаны кандыдат хімічных навук, дацэнт Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі, які працаваў загадчыкам кафедры хіміі ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі.

Будаўніцтва інстытута ажыццяўлялася 38-м будаўнічым упраўленнем будтрэста № 9. Брыгада, якая будавала інстытут, атрымала ордэн Леніна. Здача ў эксплуатацыю навучальнага корпуса, першага інтэрната, вонкавых камунікацый і падсобных памяшканняў адбылася 1 верасня 1965 года.

Першы набор студэнтаў ажыццяўляўся па пяці спецыяльнасцях на шасці кафедрах інстытута. Паступова павялічваўся план прыёму студэнтаў, ствараліся новыя кафедры, кабінеты, лабараторыі, адкрываліся новыя спецыяльнасці, папаўнялася матэрыяльна-тэхнічная база. У лютым 1995 года інстытут прайшоў акрэдытацыю на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу па крытэрыях, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і з 20 красавіка 1995 пераўтвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (ВДТУ).

Факультэты і кафедры

Да 2017 года

Эканамічны факультэт

Эканамічны факультэт (да 1997 года эканоміка-тэхналагічны) заснаваны ў 1997 годзе, з’яўляецца адным з найбуйнейшых ва ўніверсітэце.

У склад факультэта ўваходзяць 8 кафедраў :

На факультэце навучаюцца больш за 1000 студэнтаў, працуюць 73 выкладчыка.

На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па сямі спецыяльнасцях:

Мастацка-тэхналагічны факультэт

Мастацка-тэхналагічны факультэт — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для тэкстыльнай прамысловасці. Пачаў функцыянаваць з 1971 года як інжынерна-тэхналагічны, з 1978 года — эканоміка-тэхналагічны, з 1997 года — мастацка-тэхналагічны. На факультэце працуе 72 выкладчыкі: 4 доктара навук, 32 кандыдата навук. Сярод іх: 2 прафесары, 28 дацэнтаў. Сярод выкладчыкаў творчых дысцыплін — 18 членаў Беларускага Саюза Дызайнераў і 7 членаў Беларускага Саюза Мастакоў.

У склад факультэта ўваходзяць 5 кафедр:

Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па наступных спецыяльнасцях, напрамках і спецыялізацыях:

З 2012 года ўніверсітэт пачаў прыём і падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці «Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў». У працэсе навучання студэнты размяркоўваюцца на 2 новыя напрамкі: вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і менеджмент) і вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і праектаванне).

Факультэт мае аспірантуру, дактарантуру і магістратуру па спецыяльнасці «Тэхналогія і першасная апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны».

Механіка-тэхналагічны факультэт

Механіка-тэхналагічны факультэт створаны ў жніўні 1969 года. Больш 600 студэнтаў. Кафедры:

На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 5 спецыяльнасцях:

Канструктарска-тэхналагічны факультэт

Канструктарска-тэхналагічны факультэт арганізаваны ў чэрвені 1987 года ў выніку зліцця двух факультэтаў: «швейнай вытворчасці» і «Абутковая вытворчасці».

У склад факультэта ўваходзяць 6 кафедраў:

На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 4 спецыяльнасцях:

Завочны факультэт

Завочны факультэт арганізаваны ў 1965 годзе. Завочным факультэтам кіруе Цімафееў Анатоль Міхайлавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

На факультэце рыхтуе без адрыву ад вытворчасці спецыялістаў для лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, машынабудавання і іншых галін народнай гаспадаркі:

Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі

Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі рыхтуе абітурыентаў да паступлення ва ўніверсітэт па наступных напрамках: падрыхтоўчае аддзяленне ( дзённая, завочная формы навучання) ;

курсы: вячэрнія ; для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання ; двухтыднёвыя, для абітурыентаў перад уступнымі экзаменамі.

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў створаны пры ўніверсітэце ў 1989 годзе. На факультэце праходзяць перападрыхтоўку больш за 200 слухачоў, больш як 300 чалавек штогод павышаюць кваліфікацыю, каля 1300 студэнтаў атрымліваюць вышэйшую адукацыю.

З 2017 года

У 2017 годзе праведзена структурная рэарганізацыя ўніверсітэта.[1]

Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі

Кафедры:

Спецыяльнасці:

Факультэт эканомікі і бізнес-кіравання

Кафедры:

Спецыяльнасці:

Факультэт вытворчых тэхналогій

Кафедры:

Спецыяльнасці:

Факультэт дызайну

Кафедры:

Спецыяльнасці:

Завочны факультэт

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Універсітэцкі кампус

Карпусы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта

Навукова-тэхналагічны парк ВДТУ

Рэспубліканскае інавацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта» пачало сваю працу 24 жніўня 2010 года. У структуры  — уласнае канструктарскае бюро, навукова-даследчая лабараторыя, эксперыментальна-даследчая вытворчасць і планава-эканамічны сектар.

Структурныя падраздзяленні

Эксперыментальна-даследчае прадпрыемства

На эксперыментальна-даследчым прадпрыемстве ўкараняюцца новыя тэхналогіі, распрацаваныя ў ВДТУ.

Музей ВДТУ

Музей гісторыі ўніверсітэта размяшчаецца ў вучэбна-лабараторным корпусе № 4. Экспазіцыя музея распавядае пра гісторыю стварэння ўніверсітэта, пра вучоных, якія працавалі ў ім у розныя гады, пра сучасную дзейнасць універсітэта. На стэндах — матэрыялы, прысвечаныя першым выкладчыкам, развіццю навукі ў ВНУ, мастацкай самадзейнасці, спорту, студэнцкаму будаўнічаму руху.

Крама ВДТУ

На падставе загаду рэктара і рашэння выканкама адміністрацыі Кастрычніцкага раёна №200 ад 19.04.2006 г. створана «Крама ВДТУ», з’яўляецца адасобленым структурным падраздзяленнем універсітэта. Зачынена восенню 2008 года.

Дом мадэляў ВДТУ

Студэнцкі Дом Мод заснаваны ў 2006 годзе ініцыятыўнай групай ВДТУ кафедры КТФ. Дырэктар Студэнцкага Дома Мод - Хімдыят Надзея Анатольеўна, член Беларускага Саюза Дызайнераў. Калекцыі ствараюць студэнты.

Спарткомплекс ВДТУ

Студэнцкі спартыўны комплекс мае басейн, фітнес-залу і трэнажорную залу.

Санаторый-прафілакторый

Пры ўніверсітэце адкрыты студэнцкі санаторый-прафілакторый на 50 месцаў. Студэнцкі санаторый-прафілакторый адкрыты ў 1973 годзе на базе інтэрната № 2, з’яўляецца адзінай аздараўленчай установай сярод тэхнічных навучальных устаноў г. Віцебска і Віцебскай вобласці. У лютым 2005 года выдадзена ліцэнзія на права медыцынскай дзейнасці, а ў красавіку 2006 года прафілакторый прайшоў атэстацыйную камісію ў г. Мінску на статус «Студэнцкі санаторый-прафілакторый».

Працуюць тэрапеўтычны кабінет, працэдурны кабінет, фізіятэрапеўтычны кабінет, гразелячэбніца.

Кабінеты аснашчаны сучаснымі медыцынскімі прыладамі і апаратурай, медыкаментамі.

Культурнае жыццё ВДТУ

Ва ўніверсітэце працуе студэнцкі клуб. Праводзяцца тэматычныя вечары, сустрэчы, канцэрты мастацкай самадзейнасці. Дзейнічае народны харэаграфічны ансамбль «Віцябланка», вакальная студыя. Штогод ва ўніверсітэце ладзіцца фестываль «Залатая мелодыя восені», у якім прымаюць удзел калектывы мастацкай самадзейнасці ўсіх факультэтаў. На базе ўніверсітэта створана Віцебская абласная ліга МГА «Беларускі КВЗ», праводзіцца Віцебскі рэгіянальны конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна». Штогод праводзіцца Міжнародная навуковая канферэнцыя.

Рэктары

Кіраўніцтва

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.vstu.by/universitet/muzej/history-pages#2017

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Катэгорыя·1965 год у Віцебску