wd wp Пошук:

Беларускі саюз дызайнераў

Беларускі саю́з дыза́йнераў («БСД») — грамадская арганізацыя, уваходзіць у міжнародную асацыяцыю “Саюз дызайнераў”[1] і Асацыяцыю грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў»[2]. Аб’ядноўвае спецыялістаў прамысловага і графічнага дызайна, праектавання малых формаў, інтэр’ераў, абсталявання, арт-дызайна, мадэльераў, педагогаў, тэарэтыкаў дызайна. Старшыня арганізацыі — Дзмітрый Сурскі[3].

Гісторыя

3 красавіка 1987 года ў маскоўскім Доме Саюзаў адбыўся ўстаноўчы з’езд Саюза Дызайнераў СССР[4], на якім прысутнічалі 25 беларускіх дэлегатаў, чацвёра з якіх былі абраны ў праўленне СД СССР. 14 снежня 1987 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску быў створаны Саюз дызайнераў БССР, спадкаемцам якога з’яўляецца Беларускі саюз дызайнераў.

У склад сакратарыята былі абраныя 8 чалавек:

А. Г. Длатоўскі двойчы абіраўся старшынёй Союза, паралельна кіраваў Беларускім інстытутам дызайна (зараз Нацыянальны дызайн-цэнтр).

На ІІ пазачарговым з’ездзе 21 снежня 1991 г. Саюз дызайнераў БССР атрымаў сучасную назву - Беларускі саюз дызайнераў.

У 1995 годзе старшынёй саюза быў абраны Дзмітрый Алегавіч Сурскі. У наш час колькасць сябраў арганізацыі каля 600 чалавек.

Сябры Саюза неаднаразова атрымоўвалі высокія ўзнагароды:

і інш.

Структура

З’езд

Вышэйшым органам БСД з’яўляецца з’езд, які склікаецца не радзей за адзін раз у чатыры гады. Ад пачатку ўтварэння БСД адбылося 9 з’ездаў, апошні — ў 2020 годзе.

Рада

У перыяд паміж з’ездамі кіраванне дзейнасцю БСД ажыццяўляе Рада, якая абіраецца на з’ездзе.

Старшыня

Старшыню абірае з’езд на тэрмін у чатыры гады, старшыня валодае правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы.

Дзейнасць

Выдавецкія праекты

Выставачныя праекты

Калекцыя беларускага плаката

У 1999 годзе адбылася выстаўка беларускага плаката. Яе падрыхтоўчы перыяд склаў амаль тры гады. Акрамя калекцыі плаката Беларускага союза дызайнераў таксама дэманстраваліся рарытэты, прадстаўленыя прыватнымі калекцыянерамі і самімі мастакамі.

У 2008—2009 гг. праводзілася перасоўная выстаўка плаката «Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі». Яна праходзіла ў Варшаве[20], Берліне[21], Дрэздзене[22], Бруселі, Трыесце, Гранарола, Тулузе. У экспазіцыю былі ўключаны 43 найбольш яскравыя работы беларускіх плакатыстаў 1970—2000-х, у якіх адлюстраваліся сацыяльна-палітычныя трансфармацыі кожнага перыяда часу, у тым ліку сацыяльны феномен «Homo Sovieticus».

У 2016—2017 гг. у межах праграмы Choice Беларускі саюз дызайнераў зладзіў праект «Беларускі плакат», які завяршыўся выставамі ў Мінску, Берасці, Гародні, Нясвіжы і Віцебску, а таксама стварэннем сайту беларускага плаката plakat.unid.by

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.moasd.ru/about/
  2. Председателем Белорусской конфедерации творческих союзов избран Борис Светлов(нявызн.) . Белорусское телеграфное агентство (17 лютага 2012). Праверана 22 красавіка 2016.
  3. АО ИД «Комсомольская правда». Глава Союза дизайнеров Беларуси Дмитрий СУРСКИЙ: (нявызн.). АО ИД «Комсомольская правда». Праверана 22 красавіка 2016.(недаступная спасылка)
  4. http://www.copyrus.org/partners/soyuz-dizajnerov-moskvyi.html
  5. Знак-логотип - Знак-логотип - Дизайн - Срез - pARTal.by (нявызн.) (недаступная спасылка). www.partal.by. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  6. «Знаковое» событие в белорусском графическом дизайне!. … / 04.09 - pARTal.by (нявызн.) (недаступная спасылка). partal.by. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  7. Теперь ясно Кто есть Кто… внутри и снаружи!!! (нявызн.) (недаступная спасылка). Marketing.by. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  8. БДГ. Итальянский дизайн и через десять лет – самый современный (нявызн.) (20 верасня 2001).
  9. БДГ. В Минске открылась выставка итальянской фотографии (нявызн.) (27 лістапада 2002).
  10. “Уникальная страна Италия” в Минске. (нявызн.). Travel.ru. Праверана 22 красавіка 2016.
  11. “Дизайн-биржа” продолжается | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ (нявызн.). naviny.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  12. Неоконченная пьеса для механического шила | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by (нявызн.) (недаступная спасылка). www.interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  13. http://citydog.by/post/fotootchet-back-to-bssr/
  14. Табурет — это непросто (нявызн.). tv.sb.by. Праверана 23 красавіка 2016.
  15. https://naviny.by/rubrics/culture/2012/10/20/ic_news_117_404017 Архівавана 7 кастрычніка 2018.
  16. http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=1454
  17. Выставка «Лихтарт» - дизайнерские светильники, фонари и лампы, Белорусский союз дизайнеров | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by (нявызн.) (недаступная спасылка). www.interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  18. Выставку необычных светильников готовит Белорусский союз дизайнеров (нявызн.) (недаступная спасылка). minsknews.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  19. Новый проект Союза дизайнеров посвящён уникальным предметам белорусского быта (нявызн.). www.sb.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  20. У Варшаве адкрылася выстава: Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі (нявызн.). Офіс за дэмакратычную Беларусь. Праверана 22 красавіка 2016.
  21. БелаПАН. У берлінскай галерэі адкрываецца выстава постсавецкага мастацтва плаката Беларусі (нявызн.) (недаступная спасылка). by.belapan.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
  22. БелаПАН. У Дрэздэне прадстаўлена постсавецкае мастацтва плаката Беларусі (нявызн.) (недаступная спасылка). by.belapan.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Беларускі саюз дызайнераў
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі