wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Загароднеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Загароднеў. Васіль Іванавіч Загароднеў (29 снежня 1919, в. Лох Саратаўскага павета — 27 ліпеня 1944, в. Зачопкі Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, Польшча) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

У 1939 годзе быў прызваны у Чырвоную армію, накіраваны ў Ашхабад. У 1942 годзе скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча ў г. Арджанікідзэ (Уладзікаўказ). На франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 года. Прымаў удзел у баях на Паўночна-Каўказскім і 1-м Беларускім франтах, у бітве за Каўказ, вызваленні Крыма і Беларусі. Быў чатыры разы паранены.

Летам 1944 г. гвардыі капітан В. І. Загароднеў з’яўляўся камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў 62-га асобнага гвардзейскага знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі.

Васіль Загароднеў асабліва вызначыўся пры вызваленні Брэсцкай вобласці. Рота на чале з В. І. Загародневым 27 ліпеня 1944 года пераправілася цераз раку Заходні Буг, захапіла плацдарм і шашу Брэст — Варшава ў раёне вёскі Зачопкі (цяпер Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, Польшча). Адбіла чатыры контратакі фашыстаў, якія імкнуліся вырвацца з акружэння. Утрымліваючы свае пазіцыі, рота адрэзала ад танкаў пяхоту праціўніка і прыпыніла яго рух, знішчыла 2 танкі, 4 гарматы, 70 аўтамашын і больш за 40 гітлераўцаў. Калі скончыліся боепрыпасы, ранены камандзір павёў байцоў у рукапашны бой. 29 ліпеня В. І. Загароднеў загінуў у гэтым баі.

24 сакавіка 1945 года В. І. Загародневу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Памяць

В. І. Загароднеў пахаваны ў брацкай магіле воінаў і партызан у цэнтры вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. У 1945 годзе на магіле ўстаноўлены помнік.

Яго імем названы вуліцы ў Брэсце (мікрараён «Граеўка»), Саратаве, г. п. Новыя Бурасы і в. Лох. Школа ў в. Лох, дзе вучыўся герой, носіць яго імя, у 2014 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Узнагароды

За праяўлены гераізм быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), медалём «За абарону Каўказа».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 27 ліпеня
Катэгорыя·Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі ў Бяльскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза