wd wp Пошук:

Варонежская вобласць

Варонежская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўдні Цэнтральнай Расіі на мяжы з Украінай.

Прыродныя ўмовы і рэсурсы

Вобласць размешчана ў цэнтральнай паласе еўрапейскай часткі Расіі. Клімат на тэрыторыі вобласці — умерана-кантынентальны са сярэднегадавой тэмпературай ад +5,0 °C на поўначы вобласці да +6,5 °C на поўдні. На тэрыторыі вобласці размешчана 738 азёр і 2408 прудоў, працякае 1343 ракі даўжынёй больш за 10 км. Галоўная рака — Дон, 530 з сваіх 1870 км яна працякае па тэрыторыі вобласці, утвараючы басейн плошчай 422 000 км².

Асноўным па значэнні рэсурсам вобласці з’яўляюцца звычайныя, а таксама магутныя і тучныя чарназёмы, якія займаюць асноўную частку тэрыторыі рэгіёна. Мінеральна-сыравінная база Варонежскай вобласці прадстаўлена радовішчамі неруднай сыравіны, у асноўным будаўнічымі матэрыяламі (пяскі, гліны, мел, граніты, цэментавая сыравіна, охра, вапняк, пясчанік) асабліва ў заходніх і паўднёвых раёнах рэгіёна. На тэрыторыі Семілуцкага, Хахольскага і Ніжнядзевіцкага раёнаў вобласці ёсць запасы фасфарытаў. Вобласць валодае практычна неабмежаванымі запасамі мелу.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва 2 313 600 чал. (2006), шчыльнасць 44,3 чал./кв. км. Нацыянальны склад: рускія (96,8 %), украінцы (3,2 %), армяне (0,4 %), беларусы (0,2 %) і іншыя. Асноўныя гарады: Варонеж, Барысаглебск, Росаш, Ліскі.

Прамысловасць

Па структуры гаспадаркі Варонежская вобласць індустрыяльна-аграрная. У складзе прамысловасці пераважаюць машынабудаванне, электраэнергетыка, хімічная індустрыя і галіны па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. На іх прыходзіцца 4/5 агульнага аб’ёму выпусканай прамысловай прадукцыі. Галіной спецыялізацыі рэгіёна з’яўляецца харчовая прамысловасць (27 %), другое месца займаюць машынабудаванне і металаапрацоўка (23 %), трэцяе месца — электраэнергетыка (18 %).

Прамысловасць вобласці спецыялізуецца на вытворчасці станкоў, экскаватараў, металічных маставых канструкцый, кавальска-прэсавага і горана-абагачальнага абсталявання, электроннай тэхнікі (у тым ліку тэлевізараў), пасажырскіх самалётаў-аэробусаў, сінтэтычнага каўчука і шын, вогнетрывалых вырабаў, цукра-пяску, маслабойна-тлушчавай і мясной прадукцыі. На базе выведанай мінеральнай сыравіны ў Варонежскай вобласці працуе шэраг горназдабываючых прадпрыемстваў, найбольш буйнымі з якіх з’яўляюцца ААТ «Паўлаўскграніт», ААТ «Варонежскае рудаўпраўленне», Семілуцкі і Варонежскі камбінаты будматэрыялаў, ААТ «Падгоранскі цэментнік», ЗАТ «Капанішчанскі камбінат будматэрыялаў», Жураўскі охравы завод і іншыя. У вобласці ідзе засваенне мінеральных падземных вод.

Сельская гаспадарка

Варонежская вобласць — буйны пастаўшчык сельскагаспадарчай прадукцыі: яна вырабляе збожжа (у асноўным пшаніцу), цукровы бурак, сланечнік і іншыя тэхнічныя культуры, бульбу і гародніну. У цэлым профіль сельскай гаспадаркі — бураковы з пасевамі сланечніка і зерневых культур, малочна-мясной жывёлагадоўляй, свінагадоўляй і авечкагадоўляй. Сярэднедушавы каэфіцыент па вытворчасці круп — 2,4 (дадзеныя 2002 г.), цукра-пяску 4,2.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации — 1993. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Варонежская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара