wd wp Пошук:

Анатоль Аляксандравіч Афанасьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Афанасьеў. Анатоль Аляксандравіч Афанасьеў (нар. 14 студзеня 1942, с. Малы Узень, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2012).

Біяграфія

Скончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. М. Г. Чарнышэўскага(1967). У 1967—1994 гадах — аспірант, малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. У 1994—1998 гадах — загадчык лабараторыі, з 1998 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізікі ім. Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З 2003 года — першы намеснік старшыні, з 2006 года — старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі. Выканаў тэарэтычныя даследаванні па абарачэнні хвалевага фронту пры чатыроххвалевым змешванні і вымушаным рэзанансным рассейванні, рэзанансным ўзаемадзеянні магутнага лазернага выпраменьвання са шчыльнымі асяроддзямі і перабудоўваемым лазерам на фарбавальніках з размеркаванай адваротнай сувяззю. Прадказаў рэжымы гістэрэзіснага адлюстравання святла ад шчыльнага рэзананснага асяроддзя, якое праяўляе ўнутраную аптычную бістабільнасць, а таксама магчымасць істотнага зніжэння парогавага значэння канстанты дыполь-дыпольных узаемадзеянняў за кошт укладу ў палярызуемасць нерэзанансных пераходаў. Развіў тэорыю прасторава-часавай дынамікі сустрэчных лазерных пучкоў у перыядычна мадуліраваных нелінейных асяроддзях, якая паслужыў асновай стварэння вузкапалосных перабудоўваемых лазераў на фарбавальніках пікасекунднага дыяпазону.

Аўтар больш за 300 навуковых прац.

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне нелінейна-аптычных з’яў і стварэнне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніц лазернага выпраменьвання».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. АФАНАСЬЕЎ Анатоль Аляксандравіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў