wd wp Пошук:

Аляксей Фёдаравіч Данукалаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данукалаў. Аляксей Фёдаравіч Данукалаў (16 (29) лютага 1916, в. Новарасляеўка, Дзергачоўскі раён, Саратаўская вобласць — 27 красавіка 1944, в.Вялікія Дольцы, Ушацкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 15 жніўня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна..

Біяграфія

У 1936 годзе скончыў Балашоўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1936—1937 гадах працаваў у Омскай МТС на пасаде механіка.

У кастрычніку 1937 года прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. Служыў да лютага 1938 года байцом, у лютым прызначаны намеснікам палітрука. З 1940 года — член КПСС.

У 1941 годзе скончыў Іркуцкае ваеннае вучылішча.

У Айчынную вайну на фронце з 1941 года, палітрук танкавага батальёна. Удзельнік абарончых баёў за Лепель, Оршу, Смаленск. У 1941 годзе трапіў у акружэнне.

У жніўні 1941 года арганізаваў партызанскі атрад «Радзіма», які дзейнічаў на тэрыторыі Смаленскай і Віцебскай абласцей. У красавіку 1942 года атрад рэарганізаваны ў партызанскую брыгаду «Аляксей», камандзірам якой стаў Аляксей Данукалаў.

Загінуў 27 красавіка 1944 года ў баі. Пахаваны на могілках ў Лепелі.

Памяць

У Лепелі, Віцебску, Лёзна і Ушачах яго іменем названы вуліцы.

Бюст Аляксея Фёдаравіча ўсталяваны ў пасёлку гарадскога тыпу Дзергачы Саратаўскай вобласці і ў вёсцы Кавалі Лёзненскага раёна.

У вёсцы Кавалі створаны мемарыяльны музей Данукалава.

У 2018 годзе ў Лепелі адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную Герою Савецкага Саюза Аляксею Данукалаву[1].

Зноскі

  1. Данукалаў Аляксей Фёдаравіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лепельскім раёне
Катэгорыя·Падпалкоўнікі СССР
Катэгорыя·Памерлі 27 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нікалаеўскім павеце (Самарская губерня)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза