wd wp Пошук:

Сапоцкін

Сапоцкін[2] — гарадскі пасёлак у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, каля Аўгустоўскага канала. Адміністрацыйны цэнтр Сапоцкінскага сельсавета. Размешчаны за 21 км на паўночны захад ад Гродна, з якім злучаны аўтамабільнай дарогай. Насельніцтва 983 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Гістарычны герб Сапоцкіна

Упершыню Сапоцкін згадваецца ў XVI ст. як мястэчка Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У Вялікую Паўночную вайну ў красавіку 1703 мястэчка занялі шведскія войскі пад камандай Карла XII.

У 1786 Сапоцкін атрымаў права на рэгулярныя кірмашы. У 1793 мястэчка ўвайшло ў Гродзенскае ваяводства. У гэты час Сапоцкін меў уласны герб: «у блакітным полі срэбны вол з залатымі рагамі».

Пад уладай Расійскай імперыі

Лямус, XIX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сапоцкін апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 — у Варшаўскім герцагстве. У 1815 мястэчка далучылі да Царства Польскага Расійскай імперыі (спачатку ў Аўгустоўскай губерні, а з 1867 — у Аўгустоўскім павеце Сувалкаўскай губерні).

Станам на 1827 у Сапоцкіне было 98 дамоў. У 1858 колькасць будынкаў узрасла да 160, з іх 3 мураваныя. На 1900 тут працавалі маслабойныя і шкляныя заводы.

Найноўшы час

З 1915 да 1918 года акупаваны германскімі войскамі. Па заканчэнні польска-савецкай вайны, паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Сапоцкін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Валавічоўцы ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 294 дамы.

У 1939 Сапоцкін увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам раёна Беластоцкай, з 1944 — Гродзенскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 18 ліпеня 1944 Сапоцкін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1959 Сапоцкінскі раён скасавалі, а мястэчка ўвайшло ў склад Гродзенскага раёна. У 1978 утварыўся Сапоцкінскі батанічны заказнік.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лясной прамысловасці.

Інфраструктура

У Сапоцкіне працуюць сярэдняя і музычная школа, дашкольная ўстанова

Медыцынскія паслугі надае бальніца.

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

У Сапоцкіне размяшчаецца Упраўленне біялагічнага заказніка Сапоцкінскі. Спыніцца можна ў местачковай гасцініцы[10].

Планіроўка і забудова

У наш час цэнтральная вуліца Сапоцкіна (былая Леніна) завецца ў гонар Папы Рымскага Яна Паўла II, з ёй перасякаецца вуліца імя генерала Юзафа Альшыны-Вільчынскага (былая Кастрычніцкая). Месца расстрэлу генерала і яго ваяроў адзначае бела-чырвоны крыж.

Тэалін — прадмесце Сапоцкіна, названае ў гонар жонкі Антонія Валовіча. Па адрасе вул. Тэалінская, 45 размяшчаецца Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі.

Славутасці

Капліцы-пахавальні на каталіцкіх могілках
Царква

Страчаная спадчына

Сінагога

Вядомыя ўраджэнцы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Sopoćkinie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 76
  5. Сапоцкін // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  6. 1 2 Вольга Князева. Сапоцкін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 228.
  7. Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 646. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  8. Перепись населения — 2009. Гродненская область (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Сопоцкин // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  11. Вандроўка па Гродзеншчыне на www.budzma.org
  12. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Сапоцкінскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Сапоцкін