wd wp Пошук:

Сапоцкінскі біялагічны заказнік

Сапоцкінскі — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Гродзенскім раёне.

Створаны ў 1978 годзе для аховы прыродных запасаў лекавых раслін, ландшафтных і фларыстычных комплексаў з рэдкімі і знікаючымі відамі. Плошча — 12 600 га (2006).[1]

З 2007 года ўвайшоў у склад біясфернага рэзервата Гродзенская пушча і цяпер не існуе.[2]

Флора

Лясы — ельнікі, бярэзнікі, чорнаальшаннікі. З лекавых раслін сустракаюцца мучаннік (Arctostaphylos uva-ursi), брусніцы (Vaccinium vitis-idaea), ядловец (Juniperus), ландыш (Convallaria majalis). У Чырвоную кнігу ўключаны купальнік горны (Arnica montana), сон лугавы (Pulsatilla pratensis), мнаганожка звычайная (Polypodium vulgare), казялец едкі (Ranunculus acris), брыум Клінгрэфа (Bryum klinggraeffii) і іншыя[1].

Фаўна

Сустракаюцца наступныя жывёлы: барсук (Meles meles), бусел чорны (Ciconia nigra), махаон (Papilio machaon) і іншыя.[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648с.
  2. В районе Августовского канала создаётся «Гродненская пуща» Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гродзенскі раён
Катэгорыя·Былыя біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Зніклі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак