wd wp Пошук:

Самуэлева

Самуэ́лева[1] (трансліт.: Samuelieva, руск.: Самуэлево) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета. Месціцца за 21 км ад Мінска, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Гісторыя

У 1588 годзе сяло Самолева — уласнасць В. Невельскага, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1667 годзе маёнтак Самуэлева, 10 дымоў, уласнасць Т. Кастравіцкага. У сярэдзіне XVIII стагоддзя Самуэлева трымалі Свянціцкія, потым тут былі кроўныя Радзівілаў Мараўсцы, наступнымі кіравалі Карказевіч і Акулалове[2]. У канцы XVIII стагоддзя ўласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.

Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай[d] меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра[d]. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна[d] Львом (Людвігам).

У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна[d], сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. На землях маёнтка сяліліся «вольныя хлебапашцы». У 1870 годзе ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1879 годзе Пётр Вітгенштэйн прадаў Самуэлева Эмерыку Чапскаму[2].

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. У 1918 годзе адкрытая 3-гадовая школа.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1920 годзе ў маёнтку створаны племгас «Самуэлева», з 1922 года — саўгас, працавалі стальмашня і шорная майстэрня. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 27 ліпеня 1930). У 1924 годзе адкрытая пачатковая школа, было 33 вучні. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

Спіс вуліц

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 Jelski A., 1889, с. 259
  3. Недалеко от Минска вырубают кленовую аллею, посаженную графом Чапским(руск.)  (недаступная спасылка). tut.by (14 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2020. Праверана 28-2-2020.
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крупіцкі сельсавет
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна