wd wp Пошук:

Эмерык Каралевіч Чапскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чапскі. Эмерык Каралевіч Чапскі (польск.: Emeryk Hutten-Czapski (Emeryk Zachariasz Mikołaj Seweryn Hutten-Czapski), руск.: Эмерик Карлович Чапский), 5(17)11.1828, мястэчка Станькава, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійскай імперыі, цяпер Дзяржынскі раён Рэспублікі Беларусь — 23.7.1896, Кракаў, Аўстра-Венгрыя, наўгародскі віцэ-губернатар (18621865), санкт-пецярбургскі віцэ-губернатар (18651867), калекцыянер, нумізмат.

Біяграфія

Паходзіў з графскага каталіцкага роду Чапскіх са Станькава пад Мінскам. Нарадзіўся ў сям’і Караля Станіслававіча Чапскага (1777—1836) ад яго жонкі Фабіяны Міхалаўны Абуховіч (1794—1876). Пры хросце атрымаў Эмерык-Захарыяш-Мікалай-Севярын, а поўнае імя яго было ў расійскіх імперскіх дакументах (напрыклад, афіцыйных даведак для запісу ў губернскую радаводную кнігу) пісалася як «Эмерык-Захарыяш-Мікалай-Севярын Каралевіч-Юзафавіч-Патрыцыевіч-Ігнатавіч-Клеменсавіч-Геранімавіч граф Гутэн-Чапскі».

Скончыў Маскоўскі універсітэт. З 1851 працаваў у Міністэрстве ўнутраных спраў, наўгародскі губернатар (18621865), санкт-пецярбургскі віцэ-губернатар (18651867). Пасля працаваў дырэктарам Ляснога дэпартамента Міністэрствава дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі. У час сялянскай рэформы 1861 абраны міравым пасрэднікам Мінскага павета.

У 1879 пакінуў дзяржаўную службу і асеў у Станькаве. Заснаваў Станькаўскі музей Эмерыка Чапскага, дзе зберагаліся манеты, медалі, зброя, творы мастацтва, гістарычныя дакументы, кнігі і інш. Член Рускага археалагічнага таварыства (1851), Маскоўскага нумізматычнага таварыства (1890). Аўтар кнігі «Удзельныя, велікакняжацкія і царскія грошы Старажытнай Русі збору графа Э. К. Гутэн-Чапскага» (1875), «Каталог калекцыі польскіх медалёў і манет графа Э. Гутэн-Чапскага» (т. 1 — 5, 1871—1916). Працы Эмерыка Чапскага адзначаны вялікім сярэбраным медалём Рускага археалагічнага таварыства, у гонар 25-годдзя яго навуковай працы ў 1896 выбіты медаль (золата, серабро, бронза) ад калег-нумізматаў. У 1894 падзяліў свае маёнткі Станькава і Прылукі паміж сынамі і пераехаў у Кракаў, куды перавёз музейныя зборы (цяпер у складзе Нацыянальнага музея).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Калекцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Чапскія
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Род Чапскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1897 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Нумізматы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Нумізматы Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Станькаве