wd wp Пошук:

Стэфанія Радзівіл

Караліна Эмілія Луіза Валерыя Стэфанія Радзівіл (польск.: Stefania Radziwiłłówna), па мужу графіня Вітгенштэйн (9 студзеня 1809, Парыж — 26 ліпеня 1832, Бад-Эмс) — адзіная дачка князя Дамініка Гераніма Радзівіла, апошняя ўладальніца Мірскага замка з роду Радзівілаў.

Біяграфія

Адзіная дачка ад шлюбу князя Дамініка Гераніма Радзівіла з Тэафілай Мараўскай. Бацька Стэфаніі загінуў у баі, калі ёй было тры гады. Маці мела скандальную вядомасць у свеце і не займалася выхаваннем дачкі. Таму Стэфанію ўзяла на выхаванне траюрадная сястра яе бабулі — ўдава імператрыца Марыя Фёдараўна. З пяцігадовага ўзросту яна выхоўвалася ў Екацярынінскім інстытуце ў Пецярбургу, дзе правяла дванаццаць гадоў.

Стэфанія Радзівіл як адзіная законная спадчынніца бацькі стала претендаваць на вялізную маёмасць рода Радзівілаў, якая была раскідана на тэрыторыі сучасных Літвы, Жамойціі і Беларусі і мела агульную плошчу звыш мільёна гектараў. Для ўрэгулявання даўгоў князя Дамініка і падзелу яго вялікай спадчыны была створана адмысловая камісія, так званая Радзівілаўская маса. Аднак па правілах маярату, прынятых яшчэ пры Мікалаі Радзівіле Сіротцы, адзіным і непадзельным спадчыннікам Нясвіжскай ардынацыі не магла быць жанчына, такім чынам бліжэйшым законным спадчыннікам станавіўся Антоні Генрык Радзівіл, сын Міхала Гераніма, які на той час пражываў у Берліне.

Пасля вяселля ў 1828 годзе Стэфаніі Радзівіл з сынам героя вайны 1812 года П. Х. Вітгенштэйнам Львом (Людвігам), на якім прысутнічала імператарская сям’я, прэтэнзіі на маёмасць Дамініка Радзівіла перайшла да Вітгенштэйнаў. Пры жыцці Стэфаніі ёй так і не ўдалося атрымаць якія-небудзь правы на маёмасць бацькі, усе судовыя пазовы нічым не скончыліся.

Пасля нараджэння дачкі Стэфанія з мужам з’ехала за мяжу ў Фларэнцыі, дзе ў 1832 году нарадзіўся іх сын. Пасля родаў у Стэфаніі выявіліся першыя прыкметы хуткаплынных сухотаў, ад якой у 1828 годзе памерла яе маці. Лекары загадалі лячэнне і Вітгенштэйны з’ехалі ў Бад-Эмс, у Германіі, дзе 26 ліпеня 1832 года Стэфанія памерла. У памяць аб жонцы Леў Вітгенштэйн узвёў над яе магілай у Дружнаселье касцёл па праекце А. Брулова, які пасля служыў фамільнай пахавальняй роду Вітгенштэйнаў.

Пасля смерці Стэфаніі Радзівіл засталося двое дзяцей: Марыя (18291898), жонка Хлодвіга Гогенлоэ, канцлера Германскай імперыі, і Пётр (18321887), генерал-ад’ютант расійскай арміі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вітгенштэйны
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1809 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Постаці Мірскага замка
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1832 годзе