wd wp Пошук:

Ручаёўка

Ручаё́ўка[1] (трансліт.: Ručajoŭka, руск.: Ручаёвка) — аграгарадок у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Ручаёўскага сельсавета. Месціцца за 25 км на паўднёвы захад ад Лоева, за 63 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца, за 117 (111[2]) км ад Гомеля, на аўтамабільнай дарозе Брагін—Лоеў. На поўдзень месціцца сетка меліярацыйных каналаў, на ўсходзе рака Пясочанка, якая ўпадае ў возера Лутаўскае, што ў пойме ракі Дняпро.

Геаграфія

Планіровачна складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой з поўначы далучаецца кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Паблізу ёсць залежы гліны і торфу.

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах згадваецца ў пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1834 годзе 23 двары, у 1850 годзе 27 двароў, уладанне памешчыцы Быкоўскай. У 1872 годзе пабудаваная драўляная пяцікупальная Вазнясенская царква, у якой сярод кніг былі служэбнік, выдадзены ў Кіеве ў 1791 годзе, і маскоўскія евангеліі 1805 і 1863 гадоў. У 1885 годзе 67 двароў, цэнтр Ручаёўскай воласці, у якую ўваходзілі 12 селішчаў з 438 дварамі. У 1897 годзе 533 жыхары, ёсць народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. У 1916 годзе пачаў дзейнічаць тэлеграф. У 1908 годзе 104 двары.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У выніку пагрому, які 7 лютага 1921 годзе ўчыніла банда Галакі, загінулі 40 жыхароў[крыніца?]. 9 траўня 1923 года воласць была ліквідавана, а тэрыторыя ўключана ў Лоеўскую і Холмецкую воласці.

З 8 снежня 1926 года ў складзе БССР, цэнтр Ручаёўскага сельсавета Лоеўскага, з 25 снежня 1962 года Брагінскага, з 30 ліпеня 1966 года Лоеўскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930) акруг, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе 69 двароў, ёсць пачатковая школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя СНК БССР, працавала кузня. У 1940 годзе ў вёсцы 103 двары.

У Другую сусветную вайну нямецкія ўлады размясцілі ў вёсцы свой гарнізон, які 8 верасня 1942 года быў разгромлены партызанамі. У 1943 годзе нацысцкія войскі спалілі 93 двары, загубілі 8 жыхароў.

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Страчаная спадчына

Інфраструктура

Цэнтр саўгаса «Зара». Ёсць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, шавецкая майстэрня, яслі-сад[3].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. 1 2 3 БелЭн, 2001
  3. 1 2 Ручаёўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 2005. — С. 67—68. — 520 с.: іл. с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
  4. Дзяржкартгеацэнтр Архівавана 7 кастрычніка 2021.
  5. Царква Ушэсця Гасподняга (нявызн.). radzima.org.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Лоеўскага раёна
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Аграгарадкі Гомельскай вобласці
Ручаёўскі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара