wd wp Пошук:

Рудкы

Рудкы (укр.: Рудки́) — горад раённага значэння ў Самбарскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы даліны р. Вішні, прытоку Сана, за 25 км ад раённага цэнтра г.Самбара. У межах горада знаходзіцца чыгуначная станцыя на лініі Львоў — Самбар. Праз горад праходзіць аўтадарога Львоў-Самбар-Ужгарад-Чоп.

Гісторыя

Курганнае пахаванне, якое належала да культуры шнуравой керамікі бронзавага веку, сведчыць аб існаванні тут паселішча яшчэ ў III тысячагоддзі да н.э. Сучаснае паселішча вядома з XIV ст. як хутар каля вёскі Бянькова Вішня (цяпер Гарадоцкі раён).

Выгаднае размяшчэнне на гандлёвым шляху са Львова да Самбара і ўрадлівасць глебы спрыялі росту мястэчка. З 11 студзеня 1645 г. Рудкі ўзгадваюцца ўжо як горад.

У першай палове XVIII ст. Рудкі атрымалі Магдэбургскае права, што канчаткова ўзаконіла іх статус як горада.

Па аўстрыйскім адміністрацыйным падзеле 1782 г. Рудкі ўвайшлі ў склад Самбарскай акругі (цыркулу), а згодна класіфікацыі населеных пунктаў 1784-1785 гг. былі названыя мястэчкам. Па адміністрацыйным дзяленні Галічыны, уведзеным аўстрыйскімі ўладамі 28 лютага 1867 г. (увядзенне замест цыркулёў-акругаў меншых адзінак - паветаў), Рудкі сталі цэнтрам Рудкіўскага павета.

У другой палове XIX ст. колькасць насельніцтва мястэчка прыкметна ўзрасла. У 1880 г. з 2582 жыхароў горада 1352 былі габрэямі, а 945 - палякамі.

У 1938 г. у горадзе было каля 3500 жыхароў. Дзейнічалі рымска-каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква і сінагога.

У 1940-1941 гг. і 1944-1962 гг. горад быў цэнтрам Рудкіўскага раёна. У 1963-1964 гг. Рудкі ўваходзілі ў склад Гарадоцкага раёна Львоўскай вобласці, затым былі далучаныя да Самбарскага.

Помнікі даўніны

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Самбірскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96