wd wp Пошук:

Самбар

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Самбар (значэнні). Са́мбар (укр.: Са́мбір польск.: Sambor) — горад абласнога значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, цэнтр Самбарскага раёна, не ўваходзіць у яго склад. Размешчаны на левым беразе ракі Днестр. Адлегласць да Львова па чыгунцы— 78 км, па аўтадарогах — 79 км.

Гісторыя

Першае летапісная згадка пра горад адносіцца да 1241 годзе. Пералічаны ў летапісным «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV стагоддзя). Цяперашні горад Самбар заснаваны на новым месцы пасля эпідэміі чумы ў 1542 годзе. У выніку ўзніклі два гарады Самбар (першы з іх у наступным атрымаў назву Стары Самбар — ён знаходзіцца вышэй па цячэнні ракі Днестр).

Фрагмент плошчы Рынак

У 1604 годзе ў замку ваяводы Ежы Мнішка жыў Рыгор Атрэп’еў, вядомы як Лжэдзмітрый I, які выдаваў сябе за сына цара Івана IV Грознага.

У 1855 годзе пачалося будаўніцтва шашэйнай дарогі, якая звязала Самбар і Драгобыч. У канцы 1872 года горад быў звязаны чыгуначнай лініяй з Барыславам[2].

Насельніцтва

Паводлое вынікаў усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 года ў горадзе пражывала 36,2 тысяч чалавек (92,6 % у адносінах да перапісу 1989 года), з іх рускіх — 0,9 тысяч чалавек (2,5 % ад усяго насельніцтва) і палякаў — 1,2 тысяч чалавек (3,3 %)[3].

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://lv.ukrstat.gov.ua/ukr/si/oper/2013/t180313_1.pdf
  2. Гісторыя Самбара Архівавана 5 кастрычніка 2017. — Гарады і вобласці Ўкраіны
  3. Національний склад населення / Львівська область

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Самбар
Катэгорыя·Гарады Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гарады Русі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Гарады на Днястры
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара