wd wp Пошук:

Украінская Грэка-Каталіцкая Царква

Архікатэдральны сабор св. Юра ў Львове - буйнейшы духоўны цэнтр і галоўная святыня грэка-каталіцтва ва Украіне

Украінская грэка-каталіцкая царква (УГКЦ) — найбольшая каталіцкая царква ўсходняга абраду ў свеце.

Прадстаяцель - архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук), патрыярх УГКЦ.

Гісторыя

Царква прапагандуе аднаўленне першаснай еднасці Кіеўскай Царквы, адстойвае права ўкраінскага народа на сваю незалежную саборную дзяржаву і станаўлення ў ёй устойлівай грамадзянскай супольнасці; рэалізуе мноства дабрачынных і грамадскіх праектаў, як у самой Украіне, такі за яе межамі.

Грэка-каталіцкая царква фармальна паўстала пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі ў 1596 у Брэсце, аднак першай спробай царкоўнай уніі на Русі можна назваць высілкі Данііла Галіцкага, які патрабаваў аб’яднання сіл усяго хрысціянскага свету ва ўмовах супраціву татара-мангольскаму нашэсцю.

Ідэя уніі была абумоўлена як вонкавымі палітычнымі акалічнасцямі, так і ўнутраным імкненнем вернікаў да царкоўнага адзінства: праваслаўныя вернікі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Венгрыі былі абмежаваныя ў правах і пераследаваліся з боку прадстаўнікоў пануючага рыма-каталіцызму як схізматыкі. Праўда, далёка не ўсе праваслаўныя далучыліся да Брэсцкай уніі: адбыўся падзел украінскіх і беларускіх вернікаў на ўніятаў (прыхільнікаў уніі) і праваслаўных.

Паводле дамоў Брэсцкай уніі, у грэка-каталіцкай царкве набажэнства, царкоўная арганізацыя і абрады засталіся такімі, якімі яны былі ў праваслаўнай царкве. Царква, па чарзе, падпарадкоўвалася Папе рымскаму і прымала як і каталіцкі дагмат сыходжання Святога Духу ад Бацькі і Сына, так і каталіцкі дагмат пра чысцец — якія ў тыя часы з’яўляліся галоўнымі рознагалоссямі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, Кіеўская мітраполія грэка-каталіцкай царквы падзялілася на дзве часткі: на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі, унія была ліквідавана ў 1839 годзе. Аднак Аўстрыйская імперыя праводзіла палітыку садзейнічання ўніяцкім працэсам, паколькі УГКЦ грала кансалідуючыю ролю ва ўкраінскім грамадстве і падтрымлівала развіццё культурна-адукацыйнага жыцця.

Росквіт Украінскай грэка-каталіцкай царквы прыходзіцца на 19 стагоддзе. Вядучай постаццю грэка-каталіцкага руху ў першай палове дваццатага стагоддзя быў львоўскі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі. З усталяваннем савецкай улады на заходнеўкраінскіх землях УГКЦ была распушчана расійскімі ўладамі — і царква існавала толькі ў падполлі да 1989 г., калі, дзякуючы палітыцы перабудовы ў СССР, царква выйшла з падполля.

Прадстаяцелі ў ХХ-ХХІ ст

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Украінская грэкакаталіцкая царква
Усходнія каталіцкія цэрквы