wd wp Пошук:

Кардыялогія

Арганакомплекс, які ўключае ў сябе сэрца, лёгкія і крывяносныя сасуды.

Кардыяло́гія (ад грэч.: καρδία — сэрца і λογος — вывучэнне) — шырокі раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека: будовы і развіцця сэрца і сасудаў, іх функцый, а таксама захворванняў, уключаючы вывучэнне прычын іх узнікнення, механізмаў развіцця, клінічных праяў, пытанняў дыягностыкі, а таксама распрацоўку эфектыўных метадаў іх лячэння і прафілактыкі. Акрамя таго, у сферы вядзення кардыялогіі ляжаць праблемы медыцынскай рэабілітацыі асоб з паразамі сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Гісторыя

Асобныя звесткі пра будову сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека вядомы са старажытнасці. Схему кровазвароту распрацаваў рымскі ўрач К. Гален (2 ст), якая толькі ў 1628 была абвергнула англійскім вучоным У. Гарвеем. У 17-19 стагоддзях апісаны каранарны кровазварот, асобныя заганы сэрца, грудная жаба. У 19 стагоддзі ўклад у даследаванне сардэчна-сасудзістай сістэмы зрабілі чэшскі фізіёлаг Я. Пуркіне(руск.) бел., які вывучаў клеткавую будову сардэчнай мышцы, швейцарскі ўрач В. Гіс, нямецкі патолаг Л. Ашаф(руск.) бел., японскі патолаг С. Тавара(руск.) бел., англійскія вучоныя А. Кіс(англ.) бел. і М. Флэк, якія выявілі і апісалі сістэмы сэрца, што праводзіць нервовае ўзбуджэнне; у Расіі сардэчна-сасудзістую сістэму вывучалі І. М. Сечанаў(руск.) бел., І. Ф. Цыён(руск.) бел., А. Б. Фохт(руск.) бел., І. П. Паўлаў, В. Я. Данілеўскі(руск.) бел., Л. А. Арбелі(руск.) бел., К. М. Быкаў і іншыя. У самастойны раздзел унутраных хвароб кардыялогія вылучылася ў пачатку 20 стагоддзя[1].

Наступныя хваробы і станы адносяцца да кардыялогіі[2]

Зноскі

  1. М. Ф. Сарока. Кардыялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 68 №
  2. M. Longmore, I. Wilkinson, E. Davidson, A. Foulkes, A. Mafi. [Оксфордский справочник по клинической медицине] = Oxford Handbook of Clinical Medicine (англ.) . — 6th. — Oxford ; New York: OUP Oxford, 2010. — 920 с. — ISBN 9780199232178.
  3. Тлумачальны слоўнік на сайце «skarnik.by».

  4. Torres M., Moayedi S. (May 2007). “Evaluation of the acutely dyspneic elderly patient”. Clin. Geriatr. Med. 23 (2): 307—25, vi. doi:10.1016/j.cger.2007.01.007. PMID 17462519. https://archive.org/details/sim_clinics-in-geriatric-medicine_2007-05_23_2/page/307.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кардыялогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара