wd wp Пошук:

Раман Леанідавіч Волкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Волкаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Волкаў (нар. 8 студзеня 1987, Наваполацк) — беларускі футбаліст, нападнік магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера

Выхаванец наваполацкага футбола, у юнацкім узросце апынуўся ў мінскім «Лакаматыве», пазней трапіў у «Нафтан». Не замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клуба, таму аддаваўся ў арэнды. Гуляючы ў арэндзе за мазырскую «Славію» ў 2009 годзе, выратаваў гэты клуб ад вылету з Першай лігі, забіўшы вырашальны мяч у дадатковым матчы супраць «Спартака».

У 2011 годзе паўторна апынуўся ў мазырскім клубе, якому дапамог трапіць у Вышэйшую лігу. У 2012 годзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату (11 галоў).

У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[2], але не замацаваўся ў асноўным складзе і ў ліпені 2013 года вярнуўся ў «Славію»[3]. У «Славіі» хутка вярнуў сабе месца ў асноўным складзе.

Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Раман, пакінуўшы мазырскі клуб, спрабаваў замацавацца ў складзе дэбютанта Вышэйшай лігі «Слуцка», але ў сакавіку 2014 года слуцкі клуб развітаўся з нападнікам, і неўзабаве Волкаў перайшоў у «Іслач»[4][5].

У складзе «Іслачы» трывала гуляў у аснове, забіў 6 галоў. У ліпені 2014 года пакінуў клуб у сувязі з заканчэннем кантракта[6] і ў жніўні далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[7]. У складзе мікашэвіцкага клуба стаў пераможцам Першай лігі 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Граніт»[8].

У сакавіку 2015 пасля прагляду стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[9]. Пачынаў сезон, пераважна выходзячы на замену, а пасля зыходу ўлетку з каманды Вадзіма Дземідовіча замяніў яго на пазіцыі асноўнага нападніка, у выніку з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

У лютым 2016 года праходзіў прагляд у тульскім «Арсенале», але не падышоў расійскаму клубу[10]. У выніку, падпісаў кантракт з «Віцебскам»[11]. У складзе «Віцебска» хутка стаў асноўным нападнікам, з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе. Сезон 2017 таксама пачынаў у стартавым складзе, але пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[12].

У студзені 2018 года далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт[13]. У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2019 года перайшоў у «Гарадзею»[14]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе гарадзейцаў, аднак пазней стаў звычайна выхадзіць на замену, прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[15].

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Белшыне», але ён скончыўся беспаспяхова. Пазней далучыўся да малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[16]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды. Пакінуў клуб у ліпені 2021 года[17].

У жніўні 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[18], дзе за паўгады паспеў забіць 8 галоў і стаць другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У лютым 2022 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[19].

Дасягненні

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[20].

Зноскі

  1. Roman Volkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Роман Волков заключил контракт с “Минском”
  3. Роман Волков возвращается в “Славию”
  4. Гигевич и Волков переходят в “Ислочь”
  5. 1-я лига. Гранитный комплект
  6. Волков и Гигевич покинули «Ислочь»
  7. В составе ФК «Гранит» подкрепление Архівавана 26 снежня 2015.
  8. Лютько, Моложавый, Волков и Алексиян покинули “Гранит”. Баскаков и Луцевич на просмотре
  9. Андрей Лебедев и Роман Волков подписали контракты с “Нафтаном”
  10. Волков не подошел тульскому «Арсеналу»
  11. Роман Волков подписал контракт с “Витебском”
  12. Вайтюховский Н.И.: “Короткий шаг назад перед большим шагом вперед” Архівавана 30 студзеня 2018.
  13. “Гомель” подписал Романа Волкова
  14. Роман Волков и Максим Высоцкий стали игроками “Городеи”
  15. “Городею” покинули Роман Волков и Максим Высоцкий
  16. Источник: Роман Волков подписал контракт со “Сфынтул Георге”
  17. Роман Волков покинул “Сфынтул Георге”
  18. Роман Волков стал игроком “Нафтана”
  19. Роман Волков стал игроком “Днепра”
  20. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Сфынтул Георгэ Суручэнь
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных