wd wp Пошук:

Раманішчы

Рама́нішчы[2] (трансліт.: Ramaniščy, руск.: Романищи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 30 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 173 км ад Гомеля, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Экалогія і прырода

На захадзе і ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой на ўсходзе далучаецца мерыдыянальная вуліца. Забудова аднабаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, жывёлагадоўчая ферма. Клуб, крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Пад 1879 годам згадана ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу. На 1897 год у вёсцы знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а ў 1914 годзе для яе пабудаваны ўласны будынак.

З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Раманішчаўскага сельсавета Парыцкага, з 26 чэрвеня 1939 года Акцябрскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 20 верасня 1944 года Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь», працавала гамарня. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 30 двароў і забілі 21 жыхара. 15 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пратасаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных