wd wp Пошук:

Фінвал

Фінва́л, Селядцовы кіт (Balaenoptera physalus) — млекакормячае з сямейства паласацікавых. З’яўляецца блізкім суродзічам блакітнага кіта і другой паводле велічыні жывёлай планеты. Пашыраны ва ўсіх акіянах планеты.

Даўжыня да 27,3 м (пераважна 20 м), маса каля 100 тон. Спіна цёмна-шэрая, бруха белае, з 70-90 (да 114) палосамі. На баках цела шмат светла-шэрых плямак. Пласціны кітовага вуса (каля 360 пар) шэра-блакітныя, вышынёй да 90 см. Корміцца дробнымі ракападобнымі, чароднай рыбай, галаваногімі малюскамі.

Нараджаюць 1 кіцяня (даўжыня каля 6-7 м, маса да 1,86 т) раз за 2-3 гады. Промысел забаронены з 1976 года.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды, якія знаходзяцца ў небяспецы
Катэгорыя·Паласацікавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе