wd wp Пошук:

Блакітны кіт

Блакітны кіт (Balaenoptera musculus), блювал, сіні кіт — марское млекакормячае, прадстаўнік сямейства паласацікавых з падатрада вусатых кітоў.

Апісанне

Пры вазе да 150 тон і даўжыні да 33 метраў блакітны кіт з’яўляецца найбольш буйной жывёлай на Зямлі. Самка, якую злавілі паблізу Паўднёвых Шэтландскіх астравоў у 1926 годзе, мела даўжыню ад разгалінавання хваставога плаўніка да канца рыла 33,27 м, вагу — 176 792 кг.

Цела цёмна-шэрае з блакітнаватым адценнем (адсюль назва), усыпанае светла-шэрымі плямамі і мармуровым узорам. Замест зубоў на верхняй сківіцы рагавыя пласціны (кітовы вус), да 400 пар, вышыня да 1 м. Праз яго кіт адцэджвае з вады планктонных рачкоў, якімі корміцца.

Нараджае кожныя 2 гады дзіцяня даўжынёю 6—9 м, масай 2—3 т, якое корміць малаком каля 7 месяцаў.

Пашырэнне

Быў пашыраны ва ўсіх акіянах ад Арктыкі да Антарктыкі. Амаль вынішчаны дзеля атрымання тлушчу, мяса, кітовага вуса. Здабыча забаронена. Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Віды, якія знаходзяцца ў небяспецы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паласацікавыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара