wd wp Пошук:

Радчыцк

Ра́дчыцк[1] (трансліт.: Radčyck, руск.: Радчицк) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Радчыцкага сельсавета.

Геаграфия

Знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўночны захад ад горада Столін, за 220 км ад Брэста, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь[2].

Гісторыя

Царква ў Радчыцку. І. Сербаў, 1912
[Млоцкімі](/Млоцкія "Млоцкія"), якім належала вёска, была пабудавана драўляная царква, але ў 1760 годзе згарэла. У тым жа годзе яна была адноўлена на сродкі прыхаджан. Пасля Радчыцк перайшоў да [Скірмунтаў](/Скірмунты "Скірмунты"). На сродкі [Аляксандра Скірмунта](/Аляксандр_Тамашавіч_Скірмунт "Аляксандр Тамашавіч Скірмунт") замест папярэдняй, ужо струхнелай царквы, у 1841 годзе была ўзведзена мураваная прыхадская царква.

У 1863 годзе адкрылася земскае народнае вучылішча. На 1886 год — сяло, цэнтр воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Меліся вінакурны завод і млын. Па перапісе 1897 года з’явіліся: школа царкоўнай граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом.

З 1921 па 1939 год — у складзе міжваеннай Польшчы. У 1921—1923 гадах — цэнтр Радчыцкай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства, з 1923 па 1939 гады гміна знаходзілася ў складзе Столінскага павета.

Каля Радчыцка пахаваны ўдзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, верагодна ўладальнік мясцовага маёнтка, забіты сялянамі за падтрымку паўстання[3].

У вёсцы працуе сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя і аддзяленне сувязі[2].

Насельніцтва

Славутасці

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ра́чыцк
  2. 1 2 3 БелЭн, 2001
  3. Вабішчэвіч, А. Да пытання стану могілак на Століншчыне ў міжваенны час // ARCHE. — 2014. — № 7,8. — С. 370—372

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Радчыцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна
Катэгорыя·Радчыцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара