wd wp Пошук:

Лявон Неўдах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Неўдах. Лявон (Лявонцій Пятровіч) Неўдах (7 жніўня 1947, вёска Радчыцк, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік , паэт

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля сямігодкі вучыўся ў Мінскім політэхнікуме (1962—1963), скончыў Полацкі нафтавы тэхнікум (1966) і факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1981). У 1967—1969 служыў танкістам у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў аператарам тэхналагічных установак на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе (цяпер — ААТ «Нафтан»). У красавіку 1974 быў запрошаны на пасаду карэспандэнта ў наваполацкую гарадскую газету «Химик», з 1995 па 2005 — галоўны рэдактар гэтай газеты. У 1979 прыняты ў Саюз журналістаў СССР. З 1998—член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Беларускага ПЭН-цэнтра.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў наваполацкай гарадской газеце «Химик» у 1972, у рэспубліканскім друку—апавяданнем у 1984 (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг: прозы — «Формула дабрыні»(1989), «Бумеранг»(2003); паэзіі — «Чорнае святло»(1998), «Каханак восені»(2010). Сааўтар кніг «Першыя сцежкі»(1987), «Za bielym sneghom»(1989), «Там, дзе званы Сафіі»(2003), «Ад ніў прыдзвінскіх»(2009) і іншых калектыўных зборнікаў паэзіі і прозы. Перакладаўся на славацкую і рускую мовы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Наваполацкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза журналістаў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР