wd wp Пошук:

Рагачоўскае староства

Рагачоўскае староства (польск.: Starostwo Rohaczewskie) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага правінцыі Рэчы Паспалітай. Цэнтрам Рагачоўскага староства быў Рагачоў.

Гісторыя

Рагачоўскае староства створана ў 1556 годзе з Рагачоўскай воласці. У 1563 годзе са складу староства тром полацкім шляхціцам, замест занятых маскоўскімі войскамі маёнткаў, часова наданы Званец і Хлобін.

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў у складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства.

У 1576 годзе ў складзе староства вядомы сёлы Бохань і Кулігоўка, а таксама існаванне Рагачоўскага замка.

Староства пацярпела ў вайну 1654—1667 гадоў ад уварвання казакоў пад камандаваннем І. Залатарэнкі і яго брата В. Залатарэнкі[1].

У 1760-1770-я гады ў старостве часова праводзіліся суды і павятовыя сеймікі Рэчыцкага павета[2].

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) частка тэрыторыі, а пасля 2-га падзелу (1793) цалкам у складзе Расійскай імперыі.

Адміністрацыйны падзел

Паводле Люстрацыі 1765 года, у складзе староства заставаўся маёнтак Рагачоў і 27 вёсак, агулам больш за 700 двароў. Староства падзялялася на Задняпроўскае (за р. Днепр), Задруцкае (за р. Друць) і Рагачоўскае войтаўствы, а таксама на дзяржавы з вёскамі.

Старосты

На ўрадзе Рагачоўскага старосты вядомы:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. T. III. — Warszawa, 1880—1914. — S. 117. (польск.)
  2. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — T. IX. — Warszawa, 1880—1914. — S. 688. (польск.)

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Рагачова
Катэгорыя·Староствы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)