wd wp Пошук:

Піліп Орлік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Орлік.

Орлік Піліп Сцяпанавіч (11 (21) кастрычніка 1672[1], Касута, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводства, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 24 мая 1742, Ясы, Малдаўскае княства, цяпер Румынія) — украінскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Запарожскага Войска ў выгнанні (17101742), паэт, публіцыст. Прадстаўнік шляхецкага роду Орлікаў (чэшскага паходжання). Адзін з укладальнікаў «Пактаў і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — канстытуцыйнага акту, які часам называюць «першай у свеце Канстытуцыяй», фактычна — казацкага грамадскага дагавора. Змагаўся супраць захопу Украіны расійскай імперыяй Пятра І.

Біяграфія

Маці Піліпа Ірына Малахоўская паходзіла з беларуска-ўкраінскага праваслаўнага шляхецкага роду Малахоўскіх і ахрысціла сына па праваслаўным абрадзе.

Бацька Сцяпан Орлік служыў у арміі польскага караля і вялікага князя літоўскага, загінуў на 51-м годзе жыцьця падчас польска-турэцкай вайны ў бітве пад Хоцінам у снежні 1673 года.

Выхаваннем Піліпа займалася маці. Адукацыю Піліп Орлік атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіуме. Пасля заканчэння вучобы працягваў удасканальваць адукацыю ў праваслаўным Кіева-Магілянскім калегіуме.

Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Вільні, а пазней у Кіева-Магілянскай акадэміі, якую скончыў ў 1694 годзе.

З 1702 года (па іншых крыніцах — з 1706) — генеральны пісар і давераная асоба Івана Мазепы. У 1708 годзе прыняў удзел у выступе Івана Мазепы супраць Пятра I і перайшоў на бок Карла XII. Пасля паразы шведскага войска пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 года эміграваў у Асманскую імперыю.

Першая старонка Канстытуцыі Піліпа Орліка на лаціне (арыгінал, створаны ў 1710 г. стараўкраінскай мовай, РДАДА, ф.124, оп.2, спр.12, арк.3.)

Спрабуючы заваяваць сабе падтрымку, у 1710 годзе П. Орлік складае «Пакты і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — дакумент, які пазней атрымаў назву Канстытуцыя Піліпа Орліка.

Пры падтрымцы Карла XII Орлік уступае ў саюз з крымскімі татарамі і Атаманскай Портай, і 8 лістапада 1710 года апошняя, падтрымліваючы гетмана Орліка, аб’яўляе вайну Маскоўскай дзяржаве.

У пачатку 1711 году Орлік пачынае агульны паход запарожцаў, буджацкіх татараў, шведаў і палякаў (прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага) супраць расійскіх войскаў ва Украіне. У сакавіку 1711 года аб’яднаныя войскі пад камандаваннем П. Орліка падышлі да добра ўмацаванай Белай Царквы, дзе знаходзіўся маскоўскі гарнізон. Пачалася аблога горада, але ні адзін са штурмаў не быў паспяховым. У 17091714 гадах знаходзіўся ў Бендэрах, потым скарыстаўся запрашэннем Карла XII і жыў да 1720 году ў Швецыі.

З 1720 года жыў у Германіі, Аўстрыі, Польшчы. У 1722 годзе накіроўваўся да запарожскіх казакоў ў Алешкаўскую Сеч і быў затрыманы турэцкімі ўладамі ў Хоціне, да 1738 года інтэрнаваны ў Тэсалонікі. У далейшым жыў у Хоціне, Сярэзі, пазней — у Чарнаўцах, Каўшанах і Бухарэсце. Пасля пераехаў у Ясы, дзе памёр 24 мая 1742 года.

Жыццё Піліпа Орліка і яго сувязь з Беларуссю даследваў беларускі краязнавец віляйчанін Анатоль Рогач.

Ушанаванне памяці

Помнік П.Орліку ў Кіеве
Памятная манета ў гонар П.Орліка

Зноскі

  1. Тарас Чухліб. Білоруське коріння гетьмана Пилипа Орлика // Дзеркало тижня, № 41, 28.10.2006 (укр.)
  2. У ВІЛЕЙЦЫ ПРАЙШОЎ МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ КРУГЛЫ СТОЛ, ЯКІ БЫЎ ПРЫСВЕЧАНЫ 345-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПІЛІПА ОРЛІКА // Шлях перамогі
  3. У ВІЛЕЙЦЫ АДКРЫЛАСЯ ВЫСТАВА, ПРЫУРОЧАНАЯ ДА 345-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПІЛІПА ОРЛІКА // Шлях перамогі
  4. ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ ВІЛЕЙШЧЫНЫ: ПІЛІП ОРЛІК // Шлях перамогі

Cпасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Кіева-Магілянскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1742 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1672 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Ясах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касуце