wd wp Пошук:

Палтаўская бітва

Палтаўская бітва — найбуйнейшае бітва Паўночнай вайны паміж рускімі войскамі пад камандаваннем Пятра I і шведскай арміяй Карла XII. Адбылася раніцай 27 чэрвеня (8 ліпеня) 1709 года[4] у 6 вярстах ад горада Палтава на рускіх землях (Левабярэжжа Дняпра). Рашучая перамога рускай арміі прывяла да пералому ў Паўночнай вайне на карысць Расіі і спыніла панаванне Швецыі як адной з вядучых ваенных сіл у Еўропе.

Пасля Бітвы пры Нарве 1700 года Карл XII уварваўся ў Еўропу і развязалася працяглая вайна з удзелам шматлікіх дзяржаў, у якой армія Карла XII змагла прасунуцца далёка на поўдзень, атрымліваючы перамогі.

Пасля таго, як Пётр I адваяваў у Карла XII частку Лівоніі і заснаваў у вусце Нявы новы горад-крэпасць Санкт-Пецярбург, Карл прыняў рашэнне атакаваць цэнтральную Расію з захопам Масквы. Падчас паходу ім было прынята рашэнне весці сваю армію на Украіну, гетман якой — Мазепа — перайшоў на бок Карла, але не быў падтрыманы асноўнай масай казацтва. Да таго моманту, калі армія Карла падышла да Палтавы, ён страціў да траціны арміі, яго тылы былі атакаваны лёгкай конніцай Пятра — казакамі і калмыкамі, перад самай бітвай быў паранены. Бітва Карлам была прайграна, і ён бег у Асманскую імперыю.

Зноскі

  1. 1 2 А. А. Васильев. О составе русской и шведской армий в Полтавском сражении. Военно-исторический журнал. 1989. № 7.]
  2. см. Кротов П. А. Битва при Полтаве: к 300-летней годовщине. СПб.: Историческая иллюстрация, 2009. 416 с.
  3. Все войны мировой истории, по Харперской энциклопедии военной истории Р.Дюпюи и Т.Дюпюи с комментариями Н.Волковского и Д.Волковского. С-Петербург, 2004, книга 3, с.499
  4. Дзень вайсковай славы Расіі — Дзень перамогі над шведамі ў Палтаўскай бітве святкуецца не восьмага, а 10 ліпеня. Дата бітвы выпала на дзень памяці прападобнага Сампсонія, які і лічыцца па праве нябесным заступнікам Палтаўскай бітвы; у памяць чаго збудаваны Сампсоніеўская царква пад Палтавай і Сампсоніеўскі сабор у Санкт-Пецярбургу. А дзень памяці Сампсонія Праваслаўная царква адзначае штогод зусім не 8-га, а 10 ліпеня.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Бітвы Швецыі
Катэгорыя·Бітвы Расіі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Бітвы ва Украіне
Катэгорыя·Падзеі 8 ліпеня
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бітвы Паўночнай вайны
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ва Украіне
Катэгорыя·1709 год у Еўропе
Катэгорыя·Канфлікты 1709 года
Катэгорыя·Ліпень 1709 года