wd wp Пошук:

Піжма

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Піжма (значэнні). Піжма[3] (Tanacetum) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва

Назва расліны звязана з састарэлым піжмамускус(руск.) бел.»): з аглядам на характэрны моцны пах. У сваім старажытным значэнні піжма паходзіць праз польскае і чэшскае пасярэдніцтва ад старажытнанямецкага слова bisamo, якое, у сваю чаргу, паходзіць ад лац.: bisamus ад іўр.: besem («духмянасць»).

Батанічнае апісанне

Піжма звычайная (Tanacetum vulgare) Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны.

Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя. Сцябло ў расліны тоўстае, з невялікай колькасцю лісця і кветкай на верхавіне. Вышыня расліны часам дасягае аднаго метра.

Лісце перыстарассечанае ці чаргаванае з кропкавымі паглыбленнямі, апушанае. Кветкі жоўтыя, трубчастыя, у кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Цікавым у кветцы з’яўляецца тое, што ў ёй адсутнічаюць пялёсткі, або яны непрыкметныя па памеры. Таксама кветка з’яўляецца даволі жорсткай і ўтрымлівае ў сабе вялікую колькасць дубільных рэчываў.

Плод — сямянка.

Арэал і экалогія

Распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Еўразіі, акрамя субарктычнага і арктычнага паясоў. У Забайкаллі і Манголіі піжмавыя стэпы. На тэрыторыі Беларусі 1 дзікарослы від: піжма звычайная, або дзікая рабінка (Tanacetum vulgare), старажытная лекавая расліна. Трапляецца на палях, у хмызняках, каля дарог і жылля. Інтрадукавана піжма паўночная (Tanacetum boreale).

Значэнне і выкарыстанне

Харчовыя, лекавыя, інсектыцыдныя расліны.

Траву піжмы выкарыстоўваюць у харчовай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці (заменнік карыцы, мускатнага арэху).

Піжма шырока ўжываецца ў народнай медыцыне пры лячэнні жаўтухі, эпілепсіі, вадзянкі, дыярэі, малакроўя, сардэчнасасудзістых хвароб і парушэнні сардэчнай дзейнасці. Выкарыстоўваецца таксама як сродак для паляпшэння апетыту і абмену рэчываў, як мачагонны, патагонны і жоўцегонны сродак, антыгістамінны і проціліхаманкавы сродак, пры галаўным болю. Кветкі піжмы прыкладваюць да месца вывіху, пры напуханні скуры і гематомах.

Віды

Некаторыя віды[4][5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. GRIN Species Records of Tanacetum.(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 12 мая 2015.
  5. Tanacetum species records.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара