wd wp Пошук:

Пярэсна еўрапейская

Пярэсна еўрапейская[3] (Trollius europaeus) — травяністая расліна, якая расце ў Еўропе і Заходняй Сібіры у асноўным на ўзлесках змешаных лясоў, сырых лясных палянах і лугах; від роду Trollius сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Біялагічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Травяністая шматгадовая расліна. У залежнасці ад умоў пражывання яе вышыня вар’іруе ад 20 см (у тундры) да 1 м (пры культываванні ў спрыяльных умовах).

Лісце ў гэтай расліны двух тыпаў: сцябловае і прыкаранёвае. Сцябловыя лісты размяшчаюцца ў верхняй траціне кветаносных парасткаў. Прыкаранёвыя сабраны ў разетку ля аснавання сцябла і маюць пальчатараздзельную форму.

Кветкі буйныя шарападобныя, злёгку духмяныя, да 5 см дыяметрам, з 10-20 чашалісцікамі. Іх колер вар’іруе ад бледна-жоўтага да залаціста-жоўтага. Пялёсткі па памеры не перавышаюць чашалісцікі, але маюць больш інтэнсіўную аранжавую афарбоўку. Цвіценне ў цэнтральных раёнах Расіі адбываецца ў канцы мая — пачатку чэрвеня.

Формула кветкі:

K

5 − 20

C

A

G

{\displaystyle \ast K_{5-20};C_{\infty };A_{\infty };G_{\infty }}

\{\displaystyle \ast K_\{5-20\}\;C_\{\infty \}\;A_\{\infty \}\;G_\{\infty \}\}[4].

Плод — лістоўка з маленькім, крута загорнутым ўнутр носікам.

Пашырэнне

Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е, Балканскі паўвостраў, Малая Азія, Заходняя Сібір. У Беларусі знаходзіцца паблізу паўднёвай мяжы арэала, большасць месцазнаходжанняў размешчана на Мінскім узвышшы.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[5]. Ахоўваецца ў Польшчы[5]. У культуры вядомая з XVI стагоддзя[6].

Цэніцца як ранні майска-чэрвеньскі меданос, які дае вялікую колькасць нектара[7].

Фармалагічныя ўласцівасці

У свежай траве змяшчаецца протаанемін, сляды іншых алкалоідаў, сапаніны, вітамін C, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы.

Ужыванне ў народнай медыцыне

У народнай медыцыне Беларусі выкарыстоўваюць траву пры страўнікавых захворваннях. Ва Украіне — вонкава пры нарывах.

Дэкаратыўная расліна

Злева направа: лісце, кветка, плады

Арыгінальная прыгажосць кветак гэтай расліны з’яўляецца прычынай зрыву іх у вялікай колькасці на букеты, у выніку чаго яе становіцца ўсё менш.

Цёплы, сонечны колер кветак пярэсны робіць іх асабліва жаданымі ў садах і парках, на берагах вадаёмаў, ручаёў.

Размнажэнне

Размножваецца вегетатыўна і насеннем, якое мэтазгодна высейваць пад зіму — тады ўсходы з’яўляюцца вясной Цвіце на другі год жыцця. Лепш расце на ўрадлівых шчыльных глебах.

Нарыхтоўка

Траву нарыхтоўваюць падчас цвіцення, сушаць на гарышчы пры добрай вентыляцыі.

Пярэсна еўрапейская ў культуры

Расліна была абрана кветкай 1995 года ў Германіі(англ.) бел.Выяву пярэсны еўрапейскай змяшчалі на паштовых марках Беларусі[8] і Германіі.

Паштовая марка Беларусі, паштовыя маркі Германіі

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — С. 16. — 480 с.
  5. 1 2 Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 135. (руск.)
  7. Абрикосов Х. Н. и др. Купальница // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 161.
  8. Сайт «Филателия Республики Беларусь „Shoskin“» Архівавана 29 снежня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Казяльцовыя (падсямейства)
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны на марках
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны