wd wp Пошук:

Шэньчжэнь

Шэньчжэнь (кіт. 深圳, піньінь Shēnzhèn, літаральна - «глыбокая мяжа») — горад субправінцыйнага ўзроўню ў правінцыі Гуандун на поўдні Кітайскай Народнай Рэспублікі, мяжуе з Ганконгам. Насельніцтва ў 2003 годзе склала 4.670.000 чалавек.

Гісторыя

Старт развіццю рэгіёну быў дадзены ў 1978 г., калі кіраўнік КНР Дэн Сяапін выбраў яго ў якасці адной з адмысловых эканамічных зон у рамках новага курсу рыначных рэформаў. Акрамя пляцоўкі для эканамічных рэформаў Шэньчжэнь тады разглядаўся ўладамі КНР як «кітайскі адказ Ганконгу», пытанне аб перадачы якога з-пад улады брытанскай кароны Кітаю яшчэ не было вырашана канчаткова.

Назва горада паходзіць ад спалучэння двух іерогліфаў «шэнь» і «чжэнь», што ў перакладзе азначае «глыбокая мяжа» ці «глыбокі дрэнаж» (так мясцовыя жыхары называюць сістэму арашальных каналаў на рысавых палях). Старажытная назва населенага пункта - Пэнчэн, што ў перакладзе азначае “арліны горад”.

Да пачатку рэформаў Шэньчжэнь ўваходзіў у павет Баоань (宝安 县/宝安 县). У лістападзе 1979 Шэньчжэнь быў перададзены ў прамое падначаленне правінцыйнаму ўраду. У маі 1980 Шэньчжэнь афіцыйна стаў першай асаблівай эканамічнай зонай КНР. З лістапада 1988 г. Шэньчжэнь стаў адміністрацыйнай адзінкай з правінцыйным узроўнем эканамічных паўнамоцтваў.

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Шэньчжэнь
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гарады субправінцыйнага значэння КНР
Гарады правінцыі Гуандун
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу