wd wp Пошук:

Наблус

На́блус, або Шхем (араб. نابلس‎‎; іўр.: שְׁכֶם — Шхем, у беларускай традыцыі Сіхе́м, у антычнасці Флавія Неапаліс, лац.: Flavia Neapolis[1]) — горад на Заходнім беразе ракі Іардан, у Палесцінскай аўтаноміі, у гістарычнай вобласці Самарыя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Наблус.

Насельніцтва каля 130 000 чалавек, галоўным чынам палестынцы. Большасць вернікаў — мусульмане. Каля 350 самарыцян пражываюць у асобным раёне на гары Гарызім.

У Бібліі

Горад Шхем вядомы з біблейскіх часоў (1200 да н.э.) як буйны цэнтр племя хівійцаў. Сын сіхемскага кіраўніка згвалтаваў Дзіну, адзіную дачку Якава, згаданую ў Бібліі па імі, і за гэта горад быў выразаны яе братамі Сімяонам і Левіем. У Шхеме знаходзіцца грабніца яе брата Іосіфа. Пасля падзелу зямлі паміж каленамі Ізраіля трапіў у надзел калена Манасіі (Менашэ). Шхем атачаюць горы Гарызім і Гевал, на якіх па загадзе Майсея неўзабаве пасля пераходу яўрэяў цераз Іардан быў заключаны запавет паміж Богам і яўрэйскім народам. У Шхеме быў абвешчаны царом Ізраіля Авімелех сын Гедэона (Суд. 9:6; 9:22). Пасля падзелу царства — цэнтр паўночных каленаў і першая сталіца Ераваама.

Гісторыя

У 400 годзе да н.э. ператварыўся ў культурны цэнтр і свяшчэнны горад самарыцян. Захоплены рымлянамі ў пачатку нашай эры і пераназваны імі ў гонар імператара Веспасіяна ў Флавія Неапаліс, гэта назва ў арабскай мове была перайначаная на Наблус. У горадзе захаваліся руіны старажытнага храма гіксосаў. Не меней цікавыя царква Св. Ганны і Сідонскія грабніцы. У 1120 годзе крыжакі склікалі ў горадзе Наблускі сабор.

Славутасці і культура

Гарады-пабрацімы

Панарама

Панарама НаблусаПанарама Наблуса

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сихем, город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  2. Lile Facts & Figures Архівавана 10 лютага 2009 года.
  3. Poznan Official Website — Twin Towns
  4. Twinned Cities Архівавана 3 студзеня 2008 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Старажытнага Ізраіля
Катэгорыя·Гарады Палесціны