wd wp Пошук:

Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхайлаў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анатоль Міхайлаў. Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў (27 мая 1939, г. Заметчына, Пензенская вобласць, Расія) — беларускі філосаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989), доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1988). Член Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтваў (Зальцбург, Аўстрыя, 1993).

Біяграфія

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1961).

У 1966—1974 гадах выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Белдзяржуніверсітэта. У 1974—1980 гадах супрацоўнік Цэнтра сацыяльнага развіцця і гуманітарных спраў (Нью-Йорк-Вена). У 1980—1987 гадах дацэнт, прафесар кафедры філасофіі, з 1987 года загадчык кафедры гісторыі філасофіі і логікі Белдзяржуніверсітэта.

З 1992 года рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[2].

Узнагароды

Узнагароджаны Камандорскім крыжам Ордэна «За заслугі перад Літвой», медалём.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне гісторыі філасофіі, сучаснай заходняй філасофіі і метадалогіі гуманітарных ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэнні, якія адбываліся ў філасофіі ХХ стагоддзя ў сувязі з узнікненнем і развіццём філасофіі жыцця, фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, фундаментальнай анталогіі і герменеўтыкі.

Аўтар звыш 60 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 2 студзеня 2022.
  2. МІХАЙЛАЎ Анатолій Арсеньевіч
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Рэктары Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры ордэна «За заслугі перад Літвой»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных