wd wp Пошук:

Фрыдрых Лунгерсгаўзен

Фрыдрых Вільгельмавіч Лунгерсгаўзен (пры нараджэнні Фрыдрых Ота Юліус Лунгерсгаўзен; 12 мая 1884, г.п. Бекава, цяпер Пензенская вобласць Расіі — 11 мая 1960) — беларускі геолаг. Магістр геалогіі (1911), кандыдат геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1923).

Біяграфія

Паходзіць з паволжскіх немцаў. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1911). Правадзейны член Інбелкульта, працаваў у прыродазнаўча-геаграфічнай секцыі, з якой неўзабаве паўстала глебава-геалагічная камісія. У 1923-34 загадчык кафедры геалогіі і гідрагеалогіі БСГА. 3 1926 старшыня навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі (г. Горкі). Актыўна ўдзельнічаў у работах Інстытута геалагічных навук Беларускай акадэміі навук. У 19311934 — па сумяшчальніцтве выкладчык Сібірскага сельскагаспадарчага інстытута, дзе заклаў асновы гідрагеалагічных даследаванняў. У 1934 па стане здароўя перабіраецца ў Саратаў, дзе ўзначальвае кафедру геалогіі мясцовага педагагічнага інстытута і паралельна выкладае дынамічную геалогію ў Саратаўскім дзяржаўным універсітэце. Звольнены з інстытута ў 1941 «паводле загаду аб звальненні выкладчыкаў-немцаў», і яму прыйшлося з’ехаць з горада ў Алтайскі край. У наступныя гады працаваў прафесарам геалогіі і фізічнай геаграфіі Бійскага педагагічнага інстытута.

Сын — Генрых-Леў Фрыдрыхавіч Лунгерсгаўзен, геолаг, адзін з заснавальнікаў савецкай аэрагеалогіі.

Навуковы ўклад

Навуковыя працы па праблемах геалогіі Паволжа, Сярэдняй Расіі і Беларусі (асабліва басейна Заходняй Дзвіны), методыцы выкладання геалогіі. Склаў дапаможнік па геалогіі Беларусі. Кола інтарэсаў: геалогія, рэгіянальная геалогія, гідрагеалогія і водазабеспячэнне, стратыграфія, палеанталогія, методыка выкладання прыродазнаўства і навук аб Зямлі.

Выбраная бібліяграфія

Узнагароды

Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сярдобскім павеце
Катэгорыя·Выкладчыкі Алтайскага дзяржаўнага гуманітарна-педагагічнага ўніверсітэта імя В. М. Шукшына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Омскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кандыдаты геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Омскага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Геолагі Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Саратаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута геахіміі і геафізікі НАНБ
Катэгорыя·Памерлі 11 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў